Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес. попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).
Па́параць ’шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных’, па́паратнік. Агульнаславянскае: рус. па́пороть, па́поротник, укр. па́пороть, ст.-рус. папороть, польск. paproć, серб.-харв. па̏прат і г. д. Прасл. paportь. Роднасныя ў і.-е. мовах: літ. papártis, papartỹs ’папараць’, лат. papar̂de, paparkste, paparksts ’тс’, ст.-інд. parṇám ’крыло, пяро’, авесц. parena — н. р. ’крыло, пяро’, ст.-в.-ням. faru ’папараць’, ірл. raith ’тс’ (*prati‑) (гл. Траўтман, 206; Мейе–Эндзелін, 3, 80; Фасмер, 3, 202; Махэк, Jména rostl., 32). Аналагічная семантыка ў грэч. πτερίς ’папараць’ < πτερόν ’крыло’, параўн. яшчэ літ. spar̃nas, лат. spárns ’крыло’, ст.-слав. перѧ ’лячу’. Мяркулава (Очерки, 118), падкрэсліваючы ўстойлівасць семантычнай мадэлі ’пяро’ — ’папараць’, указвае яшчэ на рус. дыял. па́пороток ’крыло птушкі’.
*Папа́рыць, попа́рыты, попа́рыть ’узараць восенню для веснавога севу’ (палес., Выг.). Да папа́р (гл.).
Папа́с ’месца, дзе пасецца жывёла; паша; прыпынак у дарозе з мэтай пакарміць коней, падсілкавацца і адпачыць’ (ТСБМ, Яруш.), попа́с ’тс’ (ТС), ’падножны корм’, папа́ска ’падкормка ў дарозе’ (ТСБМ, Янк. 2). Нулявы і з суф. ‑к‑ дэрыват ад дыял. папасці́ < пасці ’папасвіць’.
Папа́сці ’трапіць у цэль, дасягнуць якой-н. мэты, кінуўшы што-н., куды-н.; апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.’ Прэфіксальны дэрыват ад пасці, паду (гл. Фасмер, 3, 327).
◎ Папаўзу́ха ’мяцель, завіруха, завея’ (Гарэц., Бяльк.). Дэрыват з суф. ‑уха ад папаўзуспаўзці (гл.).
◎ Папа́ўка ’расл. пупок палявы, Anthemis arvensis L.’ (Кіс.). Польск. papawa, pempawa, pępawa, чэш. дыял. pupawa, славац. pupawa, pumpawa ’расліны сямейства Taraxacum і Leontodon’. Ст.-польск. popowa główka таму што, калі ў гэтых раслін ападаюць лепясткі, яны нагадваюць галаву каталіцкага манаха з танзурай. Параўн. лац. caput monachi, ням. Pfaffenblat ’папаўка’, першапачаткова ’галава манаха’. Потым гэта назва зазнала розныя змены. Такім чынам, этымалагічна звязана з поп (гл.) (Махэк, Jména rostl., 233). Інакш Брукнер (404), які звязвае з пуп, пупок і роднасным лічыць літ. pampti ’набухаць’.
Папа́ха ’высокая футравая шапка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’круглая шапка з аўчыны’ (Сцяшк.). З рус. папа́ха ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з азерб. papax ’тс’ (Радлаў, 4, 1207), якое выводзілася з чаркескага (Корш у Праабражэнскага, 2, 40; гл. яшчэ Фасмер, 3, 200).
Па́пеж ’папа’ (Яруш.). Ст.-бел. папежъ ’тс’ (1501 г.) < ст.-польск. papież ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 175). Рус. папеж (XVII ст.) (відавочна, з польск. — Фасмер, 3, 200), ст.-слав. папежъ ’папа’, польск. papież, чэш. papež, славац. pápeź, славен. pȃpež. Крыніцай слова ў зах.-слав. мовах было ст.-бав. pápes, ст.-в.-ням. bâbes, якое баварскімі місіянерамі было распаўсюджана ў IX–X ст. у Маравіі і Паноніі і якое ўзыходзіць да народналац. pāpex ад лац. pāpa + pontifex (гл. Фасмер, там жа; Брукнер, 394; Махэк₂, 433).
Папежы́нец ’прыхільнік папы’ (Нас.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. papież ’папа’ (гл. Кюнэ, Poln., 85) (Параўн. рус. па́пеж < польск. papież — Фасмер, 3, 200). Цяжэй вытлумачыць словаўтварэнне; магчыма, тут, як і ў ст.-чэш. papeženec, быў першапачаткова суф. ‑enec, як у імён маладых істот і патомкаў (гл. Махэк₂, 433).