Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Печалава́нне ’апека’, печалавацца ’клапаціцца’, печаяавіты ’клапатлівы’ (Нас.), рус. печаловатыіі ’трохі сумны’, печало- вить ’клапаціцца, апекавацца’, печаловаться ’тужыць; сумаваць’, ’скардзіцца’, польск. старое pieczołować ’апекавацца’, pieczolowanie (šią) ’клопат, апека’, ст.-польск. pieczołować, piecza- lować (šią) ’дбаць, старацца, клапаціцца; непакоіцца, перажываць’, ст.-слав. печлловлти сє ’хвалявацца, засмучацца’. Да прасл. pečalovali () < pečaliti () ’хвалявацца; клапаціцца’ < ресаіь. параўн. ст.-слав. печаль ’мучэнне, пакуты; смутак; клопат’, ’неспакой, турбота, трывога’ < ранняе прасл. *рекёІь (Міклашыч, 234).

Печаліска ’месца, дзе стаяла печ’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Відаць, ад незафіксаванага тпена ’печ’ (параўн. пск., наўг. пена, пенапеч’) і суф. ‑іена з менай ‑гі‑ > л V печачка > печаліска.

Печане́ўя ’жоўцевы пузыр’ (Варл.). Відаць, вытворнае ад печані ’вантробы разам з ныркамі’ (Нік. Очерки), печані ’пячонка’ (ашм., Стан.). Да печань (гл.). Суф. -еўе выражае сукупнасць прадметаў.

Пе́чанік ’муляр, пячнік’ (лід., ЛА, 3). Да незафіксаванага *пена ’печ’ (параўн. рус. пск., наўг. цеча, пена ’тс’) і суф. ‑нік, альбо ў выніку намінацыі словазлучэння печаны (майстар, муляр), параўн. польск. piecownik ’пячнік’.

Печані́на (штаніна) ’апёк’ (Сл. Брэс.). Аддзеяпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а. Да пячы (гл.). Па- замест пе⇉характэрнае зацвярдзенне губных у пераходнай (ад зах.-палес. да паўд.-зах. гаворак), параўн. паць ’пяць’, нотніца ’пятніца’, мата мята’, маса ’мяса’ (ганц., ДАБМ, камент., 459 і 463).

Печані́ца ’сіняквет звычайны, Echitim vulgare L.’ (віц., маг., Кіс.). Відаць, утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад печань (гл.), як і іншыя назвы раслін на аснове іх падабенства да адпаведных прадметаў: жыціца, мятліца, ігліца, у прыватнасці, на аснове падабенства колеру сіне-бардова-чырвоных кветак расліны і пячонкі.

Печанцы́ ’печань, вантробы наогул’ (Бяльк.): у печанцох сядзіць (Стан.). Відаць, архаізм; параўн. рус. печенец ’жоўцевы пузыр’, ст.-рус. печенца — памянш. ад печень (XVI ст.). Да печань, пячонка (гл.).

Пе́чань, печэня, часта ў мн. л.: печане́, пе́чані, пе́чэні ’печань’ (ТСБМ, КЭС, Касп., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ), пе́чэнне ’пячонкі’ (Растарг.). Укр. пече́ня ’смажаніна’, ст.-польск. pieczenia, а з XVIII — pieczeń ’тс’, славац. pečeň, ’пячонка’, pečeňa ’смажаніна’. Прасл. *pečenь ’печанае, смажанае мяса’ (Слаўскі, SP, К 128), з якога пазней развілося ’смажаная печань’ > ’печань’ (Махэк₂, 441; Брукнер, 406; Фасмер, 3, 255–256). Да пячы́ (гл.). Сюды ж: пячэ́ня, пэче́ня ’смажаніна’ (мін., Дзмітр.: Шпіл.; Бес.; Нас.), пічанёўка ’кілбаса, начыненая фаршам з унутранасцей’ (полац., Нар. сл.).

Печары́ца ’шампіньён, Agaricus campestris L.’ (Нар. Гом.), пычуры́ца, пэчэры́ца, пэчуры́ца ’тс’ (стол., пін., Жыв. сл.), печурыца ’тс’ (Нас.; Растарг.; добр., брагін., Мат. Гом.; стол., Сл. Брэс.), печуры́ца і пячу́рка ’тс’ (уздз., Нар. словатв.), печэры́ца ’тc’ (ТС). Укр. печери́ця, печа́риця, рус. печери́ца, печери́ка, печурица, печерка ’тс’, польск. pieczarka ’грыб, які вырас у пячоры’ (Брукнер, 407), pieczarka, pieczarek pieczorynki ’шампіньён’, чэш. pečárka, pečurka, pekarka, pečirka, pečírek, славац. pečiarka, pečarka, pičurka ’розныя віды шампіньёна’, славен. pečȗrka, pečurica ’грыб’, серб.-харв. пѐчурка, пѐчурица ’тс’, ’шампіньён’, макед. печурка ’грыб’, балг. печу́рка ’шампіньён’. Прасл. *pečerъka/*pečerica/*pečura (Мяркулава, Этимология–1964, 95–96). Этымалогія лексемы не зусім ясная. Звычайна мяркуюць пра паходжанне лексемы ад дзеяслова *pekti (Міклашыч, 235; Фасмер, 3, 256; Машынскі, O sposobach, 120–121, які ў пацвярджэнне гэтага зазначае, што “яшчэ і зараз славянскія пастухі, знайшоўшы на пашы шампіньёны, пякуць іх, нанізаўшы на дубец, над агнём”). Супярэчыць гэтаму і наяўнасць у гэтым слове ва ўсіх славянскіх мовах гука č, што прадугледжвае першаснае k, а не ‑kt‑. Махэк₂ (441) мяркуе, што слова узнікла ў выніку намінацыі выразу накшталт pečena turova — такая назва бытуе ва украінскіх Карпатах: турова печеня, праўда, для іншага грыба (ЛБ, 1956, 6, 13). Для пацвярджэння паходжання лексемы з *pekti М. Майтанава (Slsl. 5, 1970 (1), 71) прыводзіць славац. biela huba na pečenie. На карысць такой этымалогіі прамаўляюць некаторыя сінанімічныя назвы: укр. печериця висока ’грыб-парасон, Lepiota procera (Scop.) Quel’, яшчэ называецца пряжівка (у Карпатах) < пряжити ’смажыць’, ці палес. пажа́рак, пажа́рки, а таксама варыянт з метатэзай да печерицячепериця ’шампіньён’, ’грыб увогуле’, шырока прадстаўлены ва Украіне, у Венгрыі, Румыніі і на балгарскай і сербскахарвацкай тэрыторыях (гл. Непакупны, Связи, 36–41).

Печатарнік ’сакратар, які прыкладвае пячаткі’ (Нас.). У выніку кантамінацыі польск. pieczątarz і ўсх.-слав. печатник, параўн. стараж.-рус. печаппшкь ’службовая асоба, якая захоўвае пячаць і прыкладвае яе’ (1284 г.)·