Пячу́рка, пячо́рка ’грыб шампіньён’ (ЛА, 1; лях., Янк. Мат.; Жд., Скарбы), печу́рка, пычу́рка, пэчу́рка ’тс’ (палес., Жыв. сл., Нар. словатв.); укр. печі́рка, дыял. печу́рка, польск. pieczarka, чэш. pečárka, славац. pečiarka, серб.-харв. пѐчурка ’грыб’, славен. pečȗrka ’грыб Boletus lactifluus’, балг. печу́рка, печо́рка ’шампіньён, грыб’, макед. печурка ’грыб’. Прасл. *pečerъka або *pečurъka, звычайна звязваюць з *pekti (гл. пячы) ад магчымасці ўжываць грыбы печанымі, параўн. Сяржаніна, Грыбы, 542; Мяркулава, Очерки, 171; Фасмер, 3, 246. Іншыя назвы: пячуры́ца, пэчэры́ца ’шампіньён’ (Жыв. сл.), укр. печери́ця, рус. печерица, даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *pečerica (Глухак, 473).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)