Печатарнік ’сакратар, які прыкладвае пячаткі’ (Нас.). У выніку кантамінацыі польск. pieczątarz і ўсх.-слав. печатник, параўн. стараж.-рус. печатникъ ’службовая асоба, якая захоўвае пячаць і прыкладвае яе’ (1284 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)