Пячо́нка, печо́нка ’смажаніна, свежаніна’ (Шн. 3, ТС), ’бульба, спечаная ў прыску’ (Сцяц.), ’печаны гарбуз’ (Сл. Брэс.), ’пячэнне’ (Мат. Маг.), ’печань жывёлы як прадукт харчавання’ (ТСБМ), ’печань’ (Шат., Сл. ПЗБ, Маш.), пячо́нкі ’печань, печані’ (Бяльк.); укр. печі́нка ’пячонка, вантробы’, польск. pieczonka ’печань’, чэш. pečenka ’смажаніна’, pečénky ’печань’, славац. černa pečenka ’тс’, славен. pečenka ’смажаніна’, серб.-харв. пѐченка ’смажаніна; печань’, балг. пече́нка ’печань; печаная кукуруза’, макед. дыял. печенка ’печаная кукуруза’. Вытворнае ад *pekti (гл. пячы), дзеепрыметніка *pečenъ(jь) ’печаны’; да семантыкі параўн. літ. kẽpenos ’печань, печані’ ад kèpti ’пячы’. Гл. печань.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)