Талму́д ’звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл у іудзеяў’, ’вялікі рукапіс, кніга’ (ТСБМ), ’свяшчэнная кніга веруючых яўрэяў; цяжкі для разумення тэкст, пісанне’ (Скарбы), тальму́д ’свяшчэнная кніга ў іудзеяў’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел. талмутъ, талматъ, талмотъ, толмутъ ’тс’ запазычана ў канцы XV ст. або непасрэдна з ідыш Talmud ’вучэнне; святая кніга ў габрэяў’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), або адтуль жа праз ст.-польск. talmud, talmut ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 175, 184), што да іўр. talmū́dh ’вучэнне’ < lāmádh ’вучыўся’ (ЕСУМ, 5, 509; Голуб-Ліер, 477).
Талму́дзіць ’падманваць, абдурваць’ (Бяльк.), ’вярзці абы-што’ (Касп.), талму́дзіцца ’валаводзіцца, марудзіць’ (Мат. Гом.), талму́дка ’балбатуха’ (Касп.), талму́дны(й) ’цяжкі’: работа вельмі талмудная (Мат. Маг. 2). Экспрэсіўныя ўтварэнні ад талмуд (гл.), магчыма, пад уплывам мудзіць ’гаварыць недарэчнае’, ’цягнуць’ і пад. (гл. мудак).
Талму́ды ’рэчы (адзенне, абутак), кінутыя абы-дзе’ (Сл. рэг. лекс.), талму́ты ’адзенне’ (люб., Нар. словатв.). Да папярэдняга слова ў значэнні ’нешта заблытанае, паблытанае’, канец слова набліжаны з мэтай экспрэсіі да муды (гл.) або мута ’блытаніна’, гл.
Тало́ ’палыння, багатая на рыбу’ (Касп.). Гл. тал.
Тало́к ’натоўп’ (Сл. Брэс.). Гл. талака́ 1; форма м. р., магчыма, пад уплывам польск. tłok ’ціск; тлум, ціжба’. Параўн. толак, гл.
Тало́ка ’поле пад папарам, дзе пасецца статак’ (Бяльк., Мат. Гом.). Гл. талака́ 2.
Тало́н ’кантрольны лісток’ (ТСБМ, Вруб.), талён ’цэтлік’ (Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе англ. talon ’талон’, ням. Talon ’тс’ і інш. з франц. (XII ст.) talon ’прыкуп у картачнай гульні; цэтлік у чэкавай, квітанцыйнай кніжцы’, што праз нар.-лац. talo (В. скл. talonem) < лац. tālus ’пятка; костачка’, ’ігральная косць’ (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 16). Запазычана праз рускае або польскае пасрэдніцтва, параўн. рус. тало́н, польск. talon ’кантрольны лісток’.
Тало́начка ’драўляная лыжачка’ (Сл. рэг. лекс.). Няясна; магчыма, звязана з польск. talon ’парожак у смычка’ (да лац. tālea ’палачка, дубец’?).
Тало́піцца 1 ’тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск. дыял. tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш. ‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац. ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв. тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг. радоп. тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ. tilpti ’змяшчацца’, дыял. tùlpinti ’змяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат. tulpîtiês ’збірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.
Тало́піцца 2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск. дыял. tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.
Тало́сіцца ’злёгку хвалявацца, зыбацца’ (Ласт.). Гл. таласа.