Талму́д ’звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл у іудзеяў’, ’вялікі рукапіс, кніга’ (ТСБМ), ’свяшчэнная кніга веруючых яўрэяў; цяжкі для разумення тэкст, пісанне’ (Скарбы), тальму́д ’свяшчэнная кніга ў іудзеяў’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел. талмутъ, талматъ, талмотъ, толмутъ ’тс’ запазычана ў канцы XV ст. або непасрэдна з ідыш Talmud ’вучэнне; святая кніга ў габрэяў’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), або адтуль жа праз ст.-польск. talmud, talmut ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 175, 184), што да іўр. talmū́dh ’вучэнне’ < lāmádh ’вучыўся’ (ЕСУМ, 5, 509; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)