◎ Пацю́паць ’патаўчы, паціскаць’ (Варл.). Да па- і цюпаць ’размешваць што-н.’, ’павольна ісці’, у якім Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 380) бачыць балтызм, параўн. літ. čiupėnti ’павольна ісці’, ciupa ’марудны’. Сюды ж пацюпенька ’нерухавая, няручая дзяўчына’ (Варл.).
◎ Пацю́пнецца ’скурчыцца (ад холаду)’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Відаць, з + пацюпціцца, параўн. ваўк. цюпціцца ’імкнуцца да цяпла, укрывацца цёплым’ (Сл. ПЗБ), — апошняе Грынавяцкене генетычна звязвае з літ. čiupa ’марудны’ (там жа, 5, 380), сійрпа ’капун’.
◎ Пацю́хаць ’пайсці ў роздуме’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), поцю‑ хаць ’патрухаць’ (ТС). Да па- і цюхаць, якое з’яўляецца гукапераймальным утварэннем.
Паця́г 1 ’імкненне, незалежнае ад волі чалавека’ (Варл.). Укр. кіеўск. по́тяг ’тс’. З польск. pociąg ’тс’.
Паця́г 2, паця́га ’тоўстая жэрдка, якая кладзецца паверх шулаў або на падсошкі, ці на козлы пад вільчак’ (Юрч.). Польск. вялікапольск. pociąg ’маціца, тоўстая бэлька пад бэлькамі столі’, серб.-харв. по̏тег ’жэрдка, палка’. Прасл. potęgъ ’доўгая жэрдка, палка’. Да цягну́ць (гл.).
Пацяг 3 ’той, хто любіць пацягвацца’ (Шат.). Укр. валынск. по́тяги ’пацягванне’. Да паця́гвацца < цягну́ць (гл.).
◎ Паця́гавіч, пацяжывіч ’адмысловая палка, якой пакручваюць навой пры тканні на кроснах’ (КЭС, лаг., Касп.; віл., Сл. ПЗБ; мсцісл., Жыв. сл.; віл., Шатал.; Дэмб. 2). Утворана ад пацягваць пры дапамозе суфікса ‑авіч. Параўн. польск., вялікапольск. pociągacz ’кій для прытрымлівання навою з асновай’. Сюды ж ганц. па(ц)цяжка ’кола з зубцамі ў пярэднім навоі красён’ (Сл. ПЗБ).
◎ Пацяга́нец ’кажух, пацягнуты сукном’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), рэч., пацяганка ’тс’, гом. ’аблямоўка ў кажусе’ (браг., Нар. словатв.; Мат. Гом., Ян.). Утворана ад пацягнуць < цягнуць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑анец (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27).
Пацягну́ць 1 ’ударыць’, ’слізгануць па паверхні’, ’заступіцца’, ’патрабаваць адказу’, ’прымаць чый-н. бок’ (ТСБМ, Нас., Юрч., Ян.). Да цягну́ць (гл.).
*Пацягну́ць 2, кам. потягну́ті ’патачыць касу’ (Выг.). З польск. pociągnąć ’тс’.
◎ Пацягу́ха ’дзераза, Lycopodium L. (даўг., Сл. ПЗБ), звязана з паняццем ’цягнуцца, рассцілацца’, як і поцягу́иіка ’спарышнік, Polygonum aviculare L.’ (ТС). Аналагічна мар. vltoun (ад uleci ’цягнуць’).
◎ *Пацягці́, поцегці ’пацягнуць’, ’паплесціся’ (ТС). З укр. потягти ’тс’.
◎ Паця́жка ’паленца’ (Шат.). Да цягнуць (гл.), Параўн. пацягну́ць© ’ударыць’ (Юрч.). У такім выпадку нацяжка — ’вынік удару’ > ’абрубак’ > ’паленца’.