◎ Пацяга́нец ’кажух, пацягнуты сукном’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), рэч., пацяганка ’тс’, гом. ’аблямоўка ў кажусе’ (браг., Нар. словатв.; Мат. Гом., Ян.). Утворана ад пацягнуць < цягнуць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑анец (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)