Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Махты́рыць ’ілгаць’ (Нас.). Утворана ад назоўніка ⁺махты́р, параўн. пск., наўг., ярасл., ёнаўск. (ЛітССР) махты́рь, ма́хтырь ’хвост’, якія ўзыходзяць да махаць (гл.); дзеяслоўны суфікс ‑т‑ мае экспрэсіўнае адценне. Аб суфіксе ‑ыр гл. Слаўскі, SP, 2, 28–29.

Маху́тка ’крышачка’, ’малютка’ (Нас.). Да ма́ханькі (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ут‑ (балтыйскім адпаведнікам да якога з’яўляецца літ. ‑ut‑as, ‑ut‑is).

Ма́хціц ’ашуканец, хлус’ (Нас.). Рыфмаванае ўтварэнне да шляхціц ад маха́ць ’хлусіць’ (гл.).

*Махэтка, мохэ́тка ’махавік’ (лун., Шатал.). Відавочна, да мох (гл.). З прычыны адзінкавасці запісу цяжка меркаваць аб суфіксе (‑эт‑к‑а ці ‑эд‑к‑а?).