По́днязь ’падсцілка’ (Мат. Гом.). Рус. по́днесь ’ніжні вянец зрубу ў калодзежы’, по́днизь ’махры з бісеру, якія завязваюцца пад хустку’. З *под‑ніз (гл. ніз), параўн. нызь (іншая назва пудо́шва) ’ніжняя частка кавадла’ (драг., Жыв. сл.),
По́дступ ’падыход’ (РБС), ’каварства’ (Нас.). Ад под- і ступаць (гл.). Значэнне ’каварства’ пад уплывам польск. podstęp ’падман, хітрасць’. Гл. яшчэ падступства.
◎ По́дэсь ’прасніца’ (Бес.), по́дюс ’тс’ (кам., Жыв. НС). Гл. потам,
◎ По́д- — прыстаўка, якая надае назоўніку значэнне знаходжання ніжэй ці паблізу прадмета, выражанага ў каранёвай частцы: пбдюіець ’прастора пад клеццю’; няпоўнага падабенства да прадмета, больш нізкай вартасці ў параўнанні з ім: подтруе ’трусяня, малы трусіх’ (Ян.), пбдмур ’невялікая прыбудова да хлява’ (Шушк.); пбдверасак ’разнавіднасць верасу’ (Сл. ПЗБ), падʼязак ’невялікі язь’ (З нар. сл.); аддзеяслоўныя назоўнікі набываюць значэнні накіраванасці дзеяння, паўторнага, дадатковага або няпоўнага дзеяння, характэрнага для адпаведных дзеясловаў: подмазка ’кавалачак сала, здору, каб падмазваць патэльню’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС), подбіўка ’абшыўка знізу сукенак, спадніц’ (Шат., Бяльк.), ’падкладка’ (Ян.), падвіўка ’тс’ (Мат. Гом.). Да пад (гл.).
По́езд ’цягнік’, ’шэраг павозак’ (ТСБМ), ’цягнік’ (вільн., Сл. ПЗБ), по́язд ’цягнік’ (кам., Жыв. НС), ст.-бел. поезд ’паездка, ад’езд’ (Сл. Скар.). Укр. по́їзд ’цягнік; шэраг павозак’, рус. по́езд ’тс’, польск. pojazd ’транспартны сродак’, гл. паязд.
По́жаг ’ражон’ (ТСБМ), ’дзяржанне, чаранок’ (воран., LKK, 16, 186). Рус. пожо́г ’качарэжнік’, ’кол’, польск. (з бел.-літ. пагранічча) pożoch ’тс’. Грынавяцкене і інш. (тамсама) лічаць запазычаннем з літ. pãžagas ’качарэжнік’, у такім выглядзе зафіксаваным і на беларускай тэрыторыі: пажаґас ’тс’ (ЛА, 4); мяркуецца, што пра гэта сведчыць сувязь з žãgas ’штабель дроў’, а таксама па фанетычных, марфалагічных і лінгвагеаграфічных прычынах. Сумнеўна, асабліва ў святле сінанімічнай формы во́жаг (гл.). Прасл. *požegъ. Форма пажага́ч ’прут’ (шчуч., Сл. ПЗБ) магла ўтварыцца пад уплывам літаратурнай формы або самастойна ад пожаг з экспрэсіўным суф. ‑ач.
По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус. обжо́р ’тс’, зажо́ра ’палонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш. požírka, požeradlo ’прадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл. *žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр. бойк. žereło ’крыніца’, польск. źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус. жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.
По́жня ’зжатае хлебнае поле’, ’сенажаць’ (ТСБМ, Янк. Мат., Некр., Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал., Выг., Сцяшк. Сл., ТС, Бяльк.), ’іржэўнік — салома, скошаная на іржышчы’ (ТС), по́жань, по́жня, по́жанька ’невялікі лужок сярод ворыва’ (Касп.), по́жынька ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), Укр. пижня ’сенажаць’, рус. по́жня. Бязлай (Eseji, 140) далучае сюды тапонімы харв. Požanj, Požnja, што дазваляе рэканструяваць на славянскай тэрыторыі дзве арэальныя сельскагаспадарчыя падсістэмы: *požьnь — *senožętь і *pokosъ — *sěnokosъ. Аддзеяслоўны наз. ад формы 1 ас. *žьnǫ, žęti ’жну, жаць’, гл. жаць.
По́за ’пастава, становішча цела’; няшчырыя паводзіны’ (ТСБМ). З руск. поза, якое з франц. pose ’становішча цела; поза’ ад poser ’размяшчацца, стаяць; пазіраваць’, што з нар.-лац. pausare ад лац. pausa ’спыненне, затрымка’ (Чарных, 2, 49–50); паводле Фасмера (3, 303), рус. лексема з ням. Pose < фр. pose. Гл. яшчэ паўза.
По́зва ’выклік, павестка’, ’паведамленне’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ), пазыва́ць ’выклікаць’, ’запрашаць’ (Сл. ЦРБ). Аддзеяслоўны назоўнік ад ст.-бел. позвать ’выклікаць у суд’ (1423) < *pozъvati, гл. зваць. Словаўтварэнне, як у назва < назваць.