Во́жаг, вожыг ’дзяржанне вілак, качаргі, памяла і г. д.’; ’палка з вострым канцом’ (Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Сцяц.); ’палка з апаленым канцом’ (Бяльк.). Рус. о́жег, о́жог, о́жиг ’палка, якая ўжываецца замест качаргі’, укр. о́жог, о́жуг ’тс’, польск. ożeg, каш. ožåk, чэш., славац. ožeh, дыял. vožėk ’дзяржанне вілак, качаргі; палка, якой разграбаюць вуголле’, серб.-харв. ȯžeg ’тое, чым разграбаюць агонь’; славен. ožèg ’качарга; палка з апаленым канцом’, макед. ожег ’жалезная качарга’, балг. дыял. ожег ’качарга’. Прасл. ožegъ, ožogъ першапачаткова ’палка з апаленым канцом’. Да жгу, жэгчы (Махэк₂, 424; Брукнер, 388). Параўн. ажагі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)