Пампе́зны ’які вызначаецца раскошай, пышнасцю, разлічанай на знешні эфект’ (ТСБМ). З рус. помпе́зный (Крукоўскі, Уплыў, 78), якое з франц. pompeux, ж. р. pompeuse ’тс’ < лац. pompa ’урачыстае шэсце’ (СИС, 393).
Пампо́н ’упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і інш. на шапках, туфлях і пад.’ (ТСБМ). З рус. помпо́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73), дзе з франц. pompon < pompa ’помпа, пышнасць, урачыстасць’ (Фасмер, 3, 324).
Пампу́ха ’мяч’ (Сл. Брэс.). Відаць, ад пампушка, пампуха (гл.), паводле формы.
Пампу́шачка (З нар. сл.) ’пупышачка’. З польск. pępyszek ’тс’. Змена роду паводле пупышка.
Пампу́шка 1 ’невялікая круглая пышная булка; аб тоўстым пульхным дзіцяці, жанчыне’ (ТСБМ, Нас., Федар. VI, VII), ’аладка’ (Яруш., Бяльк.), пампу́шкі ’булкі’ (Сл. Брэс.). Рус. паўдн. пампу́ха, пампу́шка ’від вырабу з цеста; праснак з часнаком’, укр. пампу́х ’пампушка’. Праз польск. pampuch ’аладка’ з ням. Pfannkuchen ’блін’ з дыстантнай асіміляцыяй p‑k > p‑p (Мацэнаўэр, 269; Міклашыч, 230; Фасмер, 3, 194). Праабражэнскі (2, 10) мяркуе аб магчымым уплыве пу́хнуць.
Пампу́шка 2 ’скрутак тытуню’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. пампухъ ’пачка тытуню’ (Чартко, Даследаванні па літ. і мове, Гродна, 1967, 54). Рус. арханг. пампу́ша ’звязка лісця тытуню’. Гл. папуша. Сюды ж, відаць, і панпу́шка ’клубок нітак’ (Мат. Гом.).
Памсці́цца ’адважыцца, намерыцца’ (Бяльк.), ’адпомсціць у зручны момант’ (Гарэц.). Гл. по́мсціць. Першае значэнне магло ўзнікнуць у выніку расшырэння семантыкі ’наме́рыцца адпо́мсціць → наме́рыцца’.
◎ *Паму́ст, пому́стʼраскладка снапоў для малацьбы’ (ДАБМ, 872). Гл. памост.
Памфле́т ’мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару’ (ТСБМ). З рус. памфле́т (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. мове запазычана праз ням. Pamphlet < англ. pamphlet ад ст.-франц. pamphilet ’тс’: лац. Pamphilus — назва камедыі XII ст., якая ўзыходзіць да грэч. уласнага імя Πάμφιλος (Фасмер, 3, 195 з літ-рай).
Памы́дліны ’мыльная вада, у якой мылі бялізну’ (Сл. ПЗБ). З польск. pomydliny ’тс’.
Памы́і ’брудная вада пасля мыцця чаго-н.’ Рус. помо́и, укр. поми́і, ст.-рус. помынь, царк.-слав. помыѧ, польск. pomyje. Ад памыць < мыць (гл.) з суф. ‑j‑ (гл. Фасмер, 3, 323). Дэрываты: памы́йніца ’памыйная яма’, палес. помы́йнік ’вугал у хаце, дзе ставяць посуд’.