Мікі́ш, мікішы́ ’мускулы’ (карэліц., Весці, 4, 1969). Паводле месца націску слова набліжаецца да літ. minkìšas ’мякіш’, а таксама да miñkštis, minkštìmas/minkštimà ’тс’ (там жа, 129).
Мікольнік, жытк. мікольнікі, нікольнікі, ст.-дар. мікольные грыбы́ ’майскія грыбы (баравікі)’, ’від дуба’ (БЛ, 4, 33; лельч., Жыв. сл.; Сцяшк. Сл.; Мат. Маг.), ’лешч, які нерастуе недзе каля свята Міколы’ (бас. Нёмана, Жук.). Утвораны ад імя св. Міколы, якое з с.-грэч. Νικόλαος. Мена н > м адбылася на слав. глебе (параўн. таксама рус., укр. Микола, польск. Mikołaj, серб.-харв. Mikola.
Мі́кра — у шматлікіх назвах з навукі і тэхнікі: мікраскоп, мікраметр, мікракосм, мікрафон і інш., запазычаных у савецкі перыяд у асноўным з зах.-еўр. моў праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 83) са ст.-грэч. μικρός ’малы’. Пасрэдніцай магла быць і польск. мова.
Мі́кра ’дробнарыбіца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З новагрэч. μικρός ’малы, дробны’.
Мікроб ’дробны арганізм, бактэрыя’ (ТСБМ). З франц. microbe (1877 г.), якое са ст.-грэч. μικρός ’малы’ і βίος ’жыццё’ праз польск. і рус. мовы.
Мікры(й) ’малы’ (арго) (Рам. 9, 5), рус. калуж. микрый ’тс’. З новагрэч. μικρός ’малы’.
Міксава́ць ’нюхаць’ (гродз., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі шк > кш з пазнейшай менай ш > с з мышкава́ць, мішкава́ць ’нюхаць’, ’шукаць мордай’ (Сл. ПЗБ).
Міксту́ра ’вадкае лякарства, прыгатаванае з некалькіх рэчываў’ (ТСБМ). З польск. mikstura ’мешаніна, мяшанка’, якое з лац. mixtūra (або mistūra) ’змешванне’, ’сумесь’, ’спалучэнне’.
Мікта́йза, накта́йза, ната́йза ’гальштук’ (гродз., Сцяшк. Сл.; беласт., Бел.-польск. ізал.). З англ. neckties ’гальштукі’. Слова прывезена рээмігрантамі Беласточчыны з Англіі і ЗША ў пач. XX ст. (Глінка, там жа, 30; Слушкевіч, JP, 1972, 377–378).
Мікуліць ’быць нясмелым, баяцца; баючыся, не ведаць, як паступіць’ (мін., КЭС), укр. микуля́ти ’глядзець, адводзячы вочы, адчуваючы сябе няёмка’, валын. мику́лити ’хітрыць’, ’віляць’, паўд. мику́литися ’мяць’, ’хітрыць’, рус. пск. мику́лить ’пры паляванні прапускаць, не заўважаць, зяваць’, серб.-харв. mikuliti se ’корчыцца, скурчвацца, сціскацца, зморшчвацца’. Генетычна роднасныя з в.-луж. mikać ’маргаць’, mikotać ’варушыць; міргаць’, зах.-мар. mikati se ’спрытна, жвава рухацца’, паўд.-мар. ’мільгаць’, ’вагацца’, серб.-харв. ми̏гољити ’круціцца, ёрзаць’, ’павольна цягнуцца’, изми́гољити се ’вырвацца, выслізнуць’. Усх.-слав. лексемы паходзяць з асновы mik‑(/mig‑), пашыранай дэмінутыўным суфіксам ‑ul‑/‑ol‑. Да міг (гл.). Паводле ЕСУМ (3, 460), ад Микола.
Міку́льнічак ’сярпуха, Serratula tinctoria’ (Маш.). З укр. мовы. Параўн. укр. микола́йчик(и), микола́йка, микола́йці, никола́йчик(и), никола́єк ’тс’. Утворана ад прыметніка мікульны < імя святога Мікола (Нікола) > Мікула.