◎ Накта́йза ’гальштук’ (воран., Сцяшк.), мікта́йза ’тс’ (гродз., Сцяшк. Сл.), міхта́йка, мыхта́йка ’тс’ (драгіч., Бел.-польск. ізал., З нар. сл.), накта́йза, ната́йза ’тс’ (беласт., Бел.-польск. ізал.), польск. naktajza ’тс’. З англ. necktie ’тс’, якое трапіла ў заходнія раёны Беларусі і ў паўночна-ўсходнюю Полынчу ў пач. XX ст. праз эмігрантаў са Злучаных Штатаў Амерыкі (гл. Стэфэн, JP, 52, 1972, 51–53; Слушкевіч, JP, 1972, 377–378; Глінка, Бел.-польск. ізал., 30). Змяненні ў фанетычным вобліку слова, паводле Лучыца-Федарца, тлумачыцца народнаэтымалагічным збліжэннем з міхтіты (мігтіты) ’мігцець, стракацець’ (БЛ, 9, 1976, 71). Замацаванне слова ў раёне, суседнім з Літвой, тлумачыцца, відаць, блізкасцю да літ. niektauza *пра таго, хто гаворыць глупствы’, што, магчыма, выклікала іранічныя асацыяцыі і садзейнічала экспрэсіўнай маркіроўцы слова, а таксама пераафармленню яго канца; літоўскае слова этымалагізуецца на мясцовай глебе з niekai ’глупства’ і tauzyti, taūzija ’балбатаць, прастарэкаваць’, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 12.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)