Відно́ ’светла, ясна’ (КТС, БРС; лаг., КЭС) ’світанне’ (КТС), выдно́ ’святло’ (Клім.). Укр. видно́ ’светла’; ’відаць’; ’відавочна’, рус. видно ’відаць, відавочна, мабыць’, польск. widno ’светла’; ’відаць’, чэш. vidno ’ясна’; ’відавочна’, славац. vidno ’яснае, дзёнае святло’; ’відавочна’, макед. видно. Прыслоўе ўтворана ад прыметніка vidьnъ < vid‑. Да від (гл.). У некаторых гаворках лексема відно ўжо стала субстантывізаваным прыметнікам і ўспрымаецца як назоўнік; параўн. драг. стань на выдні́ ’стань на святле’. У гаворках лексема відно сустракаецца з экспрэсіўнымі суфіксамі: відню́сенько (Сцяшк. МГ), ві́днінька (Бяльк.). Гл. відна 1.
Відны ’бачны, прыметны’; ’выдатны, важны, значны, рослы, статны, самавіты’ (БРС, КТС), відны́ ’светлы’ (БРС; лаг., КЭС), ві́дны ’тс’ (Шат.), відный ’светлы, відны, сталы’; ’павабны, здаровы на выгляд’ (Бяльк.). Укр. ви́дний ’ясны, відны’; ’прыкметны, бачны’, рус. смал., калуж., калін., тул. видный ’бачны’; ’рослы, статны, прыгожы’, польск. widny ’ясны, добра асветлены, бачны, прыкметы’, чэш. (кніжн.) vidný ’бачны, прыкметы’, славац. vidný ’поўны святла, ясны’; ’бачны, прыкметы’, славен. víden ’бачны’, серб.-харв. ви̂дан ’ясны, светлы’; ’бачны’; ’вядомы, выдатны’, макед. виден ’выдатны (аб асобе)’; ’важны, значны (аб выніках)’, балг. виден ’бачны’; ’вядомы, выдатны’; ’значны, важны’. Прасл. vidьnъ < vidъ > від (гл.).
*Відныня, выдныня́ ’святло, наяўнасць дастатковага асвятлення’ (Клім.). Утворана ад прыметніка vidьnъ і абстрактнага суф. ‑ыня < ‑ynʼi; параўн. такое ж утварэнне драг. тыплыне́ ’цёпла, цёплае надвор’е’.
Відо́вішча ’тое, што паўстае, адкрываецца перад вачамі’; ’паказ, прадстаўленне’ (БРС, КТС). Укр. видовище ’відовішча’, макед. видовиште ’бачанне; пабачанне’. Прасл. vidovišče утворана ад *vid‑u > vid‑ov‑ і суф. ‑išče, першасным значэннем якога было ’месца, дзе бачна відовішча’ → ’тое, што бачна, што паказваецца, адкрываецца’.
Відок 1 ’віднае месца, відовішча’; ’адкрытае, высокае месца’ (Бел.-польск. ізал.), ст.-бел. видокъ ’відовішча, агляд’ (з XVIII ст.) запазычана з польск. widok ’тс’ (Булыка, Запазыч., 62).
Відок 2 ’чалавек, які добра бачыць’ утворана ад відзець (< видети) і суф. ‑ок (паводле тыпу ходо́к). Такім жа чынам можна тлумачыць паходжанне польск. widok (Дарашэўскі, Podstawy, 1, 287).
Відо́ка ’віднае з усіх бакоў, адкрытае, высокае месца’ (слаўг., Яшк.), драг. выдо́ка, на выдо́цэ ’асветленае, адкрытае месца’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да відок 1 (гл.). У сувязі з тым, што суфікс ‑ок (< окъ) з’яўляецца суфіксам Nomina agentis, а лексема відок — Nomen acti, на беларускай глебе атрымала канчатак ‑а.
Відоліца ’віднае з усіх бакоў, адкрытае, высокае месца’ (стол., Яшк.). Утворана ў выніку узаемадзеяння лексем від і аколіца (гл.).
Відо́ма ’відаць, відавочна’ (Нас.), параўн. ст.-бел. видоме ’яўна, бачна, відавочна’ (1596 г.) < ст.-польск. widomie ’відавочна, бачна, даступна зроку’ (Булыка, Запазыч., 62).
Відо́мец 1 ’Parnassia L.’ (БРС), відомец балотны ’Parnassia palustris L.’ (гродз., Кіс.). Не мае адпаведнікаў у іншых слав. мовах. Відавочна, паходзіць ад відомы ’відны, бачны, светлы, прыкметы’ < viděti > vidom‑ъ і суф. ‑ьcь. Параўн. яшчэ рус. белозор, укр. білозор, рус. белоцвет, белоцветка, матывацыя наймення якіх падобна да называння відо́мец.
Відомец 2 ’Angelica silvestris’ (маг., гом., Кіс.). Узнікла ў выніку пераносу значэння паводле колеру кветкі.
Відомый ’бачны, даступны зроку’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. widomy ’бачны’.