Відно́ ’светла, ясна’ (КТС, БРС; лаг., КЭС) ’світанне’ (КТС), выдно́ ’святло’ (Клім.). Укр. видно́ ’светла’; ’відаць’; ’відавочна’, рус. видно ’відаць, відавочна, мабыць’, польск. widno ’светла’; ’відаць’, чэш. vidno ’ясна’; ’відавочна’, славац. vidno ’яснае, дзёнае святло’; ’відавочна’, макед. видно. Прыслоўе ўтворана ад прыметніка vidьnъ < vid‑. Да від (гл.). У некаторых гаворках лексема відно ўжо стала субстантывізаваным прыметнікам і ўспрымаецца як назоўнік; параўн. драг. стань на выдні́ ’стань на святле’. У гаворках лексема відно сустракаецца з экспрэсіўнымі суфіксамі: відню́сенько (Сцяшк. МГ), ві́днінька (Бяльк.). Гл. відна 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)