Відо́вішча ’тое, што паўстае, адкрываецца перад вачамі’; ’паказ, прадстаўленне’ (БРС, КТС). Укр. видовище ’відовішча’, макед. видовиште ’бачанне; пабачанне’. Прасл. vidovišče утворана ад *vid‑u > vid‑ov‑ і суф. ‑išče, першасным значэннем якога было ’месца, дзе бачна відовішча’ → ’тое, што бачна, што паказваецца, адкрываецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)