◎ Наопал ’напалову змешанае’ (Булг.). З *на‑о‑пол, параўн. на́пал ’напалавіну’ (гл.), аполак (о‑пол‑ок), гл. поу ’палавіна’.
◎ Наотбег ’убок ад берага’ (ТС). З *на‑от‑бег, параўн. адбягаць ’аддаляцца’, першапачаткова, відаць, са спалучэння *на отбег (бяры, кіруй і г. д.).
◎ Наотвіль ’наводмаш, наводліў’ (ТС). Гл. наводліў.
◎ Наотля ’ад сябе, наводмаш’ (Сцяшк. Сл.). Гл. наводліў.
◎ Наошлап ’пакідаючы каляіну між колаў воза’ (ТС). З на і ошлап, гл. ашлипіць ’абхапіць’.
◎ На́па ’зачэп пры лоўлі рыбы сеткай, вудай’: Невода зачапіла, то папа (ТС). Калі гэта не памылковы запіс (апіска, магчыма, *чапа, ад чапляць і пад.), то ў якасці рыбалавецкага або плытніцкага тэрміна можна звязаць з ням. Napf ’чашка, міска’, параўн. таксама в.-луж. пор, пура ’чэрап, галава’ (з ням., Шустар-Шэўц, 2, 1020), г. зн. ’выступаючая частка дна, выступ і пад.’, або з ням. Nypa ’вузлік на тканіне’. Значная колькасць запазычанняў з ням. у гэтай сферы робіць такое дапушчэнне верагодным, аднак застаецца актуальным пошук непасрэднай крыніцы запазычання. Такой крыніцай магло быць і іт. пара, прадстаўленае таксама ў славен. і серб.-харв. са значэннем ’страха над камінам; паліца; зэдлік’, блізкім да значэння ’выступ на дне’, што не здаецца зусім неверагодным, улічыўшы наяўнасць значнага пласта італьянізмаў у рыбалавецкай лексіцы дняпроўскага басейна тыпу ўжо вядомых трымук‑ тин ’паўночны вецер’, epśea ’ўсходні вецер’, як і іншых міжземнаморскіх тэрмінаў тыпу таласи ’зыб’, зафіксаваных у паўднёва-ўсходняй Беларуса
◎ Напава́ць ’напаіць’ (Рам.), укр. напувити ’тс’, н.-луж. napouaś ’тс’ разглядаецца як беларуска-ўкраінска-лужыцкая сепаратная ізаглоса, што, на думку Трубачова, дае падставы рэканструяваць праславянскі дыялектызм *ndpovati, гл. Трубачоў, Серболуж. сб.; Слав’, языкозн., V, 181. Параўн. яшчэ ст.-польск. nopauać ’тс’, якое Брукнер прыводзіць з польскай Бібліі, адзначаючы яго выключны характар, паколькі іншых дэрыватаў ітэратыўнага *‑райаіі ў польскай мове няма (Брукнер, 355, 426). У беларускіх формах тыпу наповаці, паповае, суадносных са ст.-слав. напаити. Карскі (1, 339) бачыў ’устаўку в на месцы і, што адзначалася таксама ў старабеларускіх помніках: наЛованого (XV ст.). Ітэратыў да напаіць, гл. напой.
Напаве́р ’у доўг, у крэдыт’ (Грыг., Гарэц.), ’у пазыку’ (Вайск. сл.), напове́р ’без грошай, у крэдыт’ (ТС). З *на‑повер, гл. вера, верыць, гістарычна — гэта спалучэнне назоўніка ў він. скл. адз. л. з прыназоўнікам на (Карскі 2-3, 73).
◎ Нападарэ́ндзе ’бачна, на віду’ (Сцяшк.), нападарЗндзі ’пад рукой’ (Сцяц.), ’на відным месцы, пад рукой’ (Чэрн.). Запазычанне з польск. napodorędziu ’пад рукой, напагатове, блізка’, якое разам з надарэндэе ’навідоку, пад рукой’ (Сцяшк. Сл.), польск. na dorędziu ’тс’ і ’пакуль’звязваюць з orędzie ’паведамленне’, ’від драўлянага жазла для склікання сходу’ і інш., што ў сваю чаргу ўзыходзіць да с.-в.-ням. arant ’наказ’ (Варш. сл.).
◎ Нападме́ці ’хутка, імгненна?’: Праляцеў, як нападмеці — яму здалося, што ногі не кранаюць падлогі (Калеснік, Пасланец Праметэя. Мн., 1984, 64). Са спалучэння на і *по́дмець, відаць, да падмёціць ’заўважыць’, зыходнае значэнне ’ледзь заўважна’.