Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Памі́ма прыназ. ’ужываецца для ўказання на прадмет або асобу, без удзелу якіх ці незалежна ад якіх што-н. праходзіць, адбываецца; не прымаючы каго-, што-н. пад увагу’ (ТСБМ). Рус. поми́мо, укр. помі́мо, польск. pomimo, чэш. дыял., славац. pomimo ’тс’. Складаны прыназоўнік з po‑ і mimo ’тс’ (гл. міма) (ESSJ, 1, 198).

Памі́нкі ’абрадавы абед у памяць памёршага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Шат.), памі́нькі ’тс’ (Сл. ПЗБ), памі́н ’тс’ (Нас.). Рус. поми́нки, укр. поми́нки. Да памінаць, ітэратыўнай формы ад помніць (гл.).

Памова ’змовіны’ (Нас., Бяльк.), памовіны ’тс’ (Нас.). Аддзеяслоўны і з суф. ‑іна дэрываты ад памовіць < мова (гл.).

Памога ’дапамога’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., ТС). Рус. помо́га, укр. помо́га ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з суф. ‑а ад памагаць.

Паморак уст. ’мор’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.; слонім., Сл. ПЗБ), помо́рок, помэ́рок ’напасць, прывід’ (Сл. Брэс.), паму͡орак (Федар. 2), памо́р (Мат. Гом.) ’мор’. Рус. помо́р і помо́ра ’пошасць’, укр. помі́р ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ак або бязафікснае ўтварэнне ад памары́ць < мары́ць. Гл. таксама мор.

Памор’е ’старая назва паўночных рускіх зямель на берагах Белага мора, Анежскага возера і рэк, якія ў іх упадаюць; старая назва паўночнай часткі Польшчы, якая прымыкае да Балтыйскага мора’ (ТСБМ). З рус. помо́рье < море; параўн. таксама польск. pomorze, чэш. pomoří (Фасмер, 3, 323). Сюды ж памор, паморка ’жыхар(ка) памор’я’.

Памост ’узвышша ў выглядзе пляцоўкі, насланай з дошак; падлога’ (ТСБМ, Шат., Янк. 3., Сл. ПЗБ, Гарэц.), ’падлога’ (Касп., Сцяшк. МГ, ДАБМ, 954; Шпіл., Хрэст. па бел. дыялекталогіі, 334, Бір. дыс.), ’падстаўка з хворасту пад дуплянкі’ (Мат. Гом.), помосто́к ’ступенькі перад уваходам у дом’ (Шушк.). Рус. помо́ст, укр. помо́ст, ст.-рус. помостъ ’падлога, дах, ярус; рыначная плошча’, помостити. Фасмер (3, 323) лічыць ад po‑ і мост (гл.), але магчыма і аддзеяслоўнае ўтварэнне ад памасціць.

Памоўка ’гаворка (у прымаўцы: Пра воўка памоўка, а воўк і тут)’ (ТСБМ, Янк.), ’пагалоска; прымаўка; заручыны’ (Нас.), ’прымаўка’ (Мат. Гом.), ’пагалоска, паклёп’ (Мал.), помо́ўка ’гаворка, нагавор’ (ТС). Рус. помо́лвка ’чуткі, пагалоска; пагаворка, прымаўка; заручыны’, таксама ў фраз.: О волке помолвка, а волк и тут; укр. помо́вка ’прымаўка, пагаворка; размова, гаворка’. Суфіксальны дэрыват ад памовіць < мовіць < мова (гл.). Памаві́ска ’вымоўе, пагаворка, прымаўка’ (Сцяшк.), лічачы па суфіксацыі, відаць, з польск.

Памошнік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (Кіс., Касп.; КЭС, лаг.). Да мох (гл.); словаўтваральная аснова (па)мош‑, параўн. замошша, миіара і інш.

Пампаду́р уст. ’адміністратар-самадур’ (ТСБМ), ’дурны ганарлівец’ (Нас.). З рус. помпаду́р ’тс’ (у гэтым значэнні ўпершыню ужыў Салтыкоў–Шчадрын — ССРЛЯ, 10, 1207) ад імя фаварыткі французскага караля Людовіка XV маркізи дэ Пампадур (Фасмер, 3, 324).