Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Напе́рыч ’насыпка’ (браг., Нар. словатв.), напёрніч ’тс’ (Сцяшк., ветк., лоеў., Мат. Гом.), папернік ’тс’ (рэчыц., Нар. сл.; браг., добруш., гом., Мат. Гом.). Да пяро, пер’е (гл.), прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне на базе прыназоўнікавага спалучэння на перʼе, параўн. нагаловіч ’чапец’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 252.

Напе́таваць ’накласці, наладаваць’ (Некр.). Гл. петаваць.

На́пінка ’накідка’ (ТС), напінинка, напінаха ’вялікая хустка’ (Ян.). Ад напінаць ’нацягваць, насоўваць, накрываць, надзяваць’; да пяць, пну ’цягнуць’ (гл.), параўн. насоў, напритка і пад.

Напірга́ць ’наштурхаць’ (маладз., мін., Янк. 2). Гл. піргаць.

На́піта ’насцеж’ (Гарэц., Бяльк., Мат. Маг.; віц., Бел. дыял.), ’шырока, да канца расчыніць (акно, дзверы)’ (бялын., Янк. Мат.), напята ’тс’ (ветк., Мат. Гом.), ’наўсцяж, наросхрыст’ (Юрч.), рус. напятё, на́пяту, на́пято, на́пяты ’насцеж (пра дзверы, вароты)’. Відаць, да пяць, пну (гл.), параўн. напяты ’расцягнуты, нацягнуты’. Не выключана, аднак, і іншая версія: да пяти ’гняздо, у якім мацавалася вось дзвярэй’, параўн.: На ўвесь пятнік расчыніў дзверы (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.), пры пптнік ’перакладзіна, верхні вушак’ (Мат. Маг.), г. зн. ’так, каб быў відаць увесь вушак’. Гл. таксама Шаур, Etym. Brun., 99.

Напітошыць ’напхаць’ (кап., Нар. словатв.). Гл. наступнае слова.

Напіцав́ацца ’запрацавацца’ (Янк. 2). Да ніцаваць ’цяжка працаваць’ (гл.).

Напіцава́ць ’натаптаць, напхаць, набіць’ (слонім., Жыв. сл., Сцяц., стаўбц., Нар. сл., Янк. 2). Да піцава́ць ’піхаць і інш.’, відаць, спачатку ’збіраць фураж, корм’ з польск. picować ’тс’ ад pica ’корм, яда’.

Наплагу́ніць ’паналіваць’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Няясна, магчыма, звязана з пляга ’дрэннае надвор’е’.

Напла́ў ’смецце (ад прыбою, разліву)’ (гом., Мат. Гом.). Да плавіць ’сплаўляць’, плаў ’смецце, якое наносіць вада’, наплаваць ’наплываць, набірацца’ (ТС).