Піцава́ць1 ’многа працаваць, да стомы’ (докш., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; Нар. лекс.), ст.-бел. пицовати ’нарыхтоўваць харчы і фураж для войска’ (1511 г.) са ст.-польск. picować ’тс’, ’пасці’, відаць, пры ад’ідэацыі працаваць. Сюды ж піцу́га ’працавіты чалавек’ (Касп.; ушац., Филол. сб., 1966).

Піцава́ць2 ’пакаваць, накладаць’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’многа накладаць, набіваць бітком’ (карэліц., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, у сувязі з піцава́ць1; параўн. яшчэ польск. picować ’напаўняць харчамі, прадуктамі’.

Піцава́ць3 ’рэзаць тупым нажом або пілаваць тупой пілой’ (маладз., Янк. Мат.). Гукапераймальнае (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)