◎ Пірга́ць ’штурхаць’, піргну́ць, піргану́ць ’штурхануць, піхнуць’ (Янк. I; Шат.; мядз., Нар. словатв.: смарг., віл., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пірга́цца ’штурхацца’ (Сл. ПЗБ), піргну́ць ’раптам піхнуць рукамі’, піргеяь! у фразе: а ён піргеяь хлопца ў гразь, а сам пабег ’раптоўна піхнуць’ (Варл.), адпіргну́ць ’адштурхнуць’ (Шат.). Значэнне ’хуткі рух’ прысутнічае ў генетычна роднасных гэтай лексеме словах і ў іншых мовах: польск. pierzgnąć ’драпнуць, хутка ўцячы’, ’скочыць (каб уцячы), будучы напалоханым’, якое, у асноўным, ужываецца ў глухім варыянце pierzchnąć ’тс’ (як літ. gudrus ’хітры, лоўкі’ — прасл. хуігь ’разумны’ > ’хітры’), польск. pirgiel ’верабей’, укр. лемк. тлриця ’матылёк’, пирга́ч ’кажан (у якога ў палёце назіраюцца хуткія, раптоўныя рухі’), балг. торгае ’жвавы, хуткі’, серб.-харв. пргав ’гарачы, гняўлівы, запальчывы’; ’нястрыманы, грубы’, якія можна узвесці да прасл. *pьrgati, што мае варыянт *pьrgali: рус. пар‑ гать ’кідаць’, каш.-славін. pitrgac ’хутка ехаць’, napurgac ’спяшацца, бегчы’, purgnoc sa ’пайсці некуды і зараз жа вярнуцца’. Можна параўнаць з літ. spirgii ’смажыць, падсмажваць’, spirgėti ’пячыся, смажыцца’, ’пражыцца’ (Лаўчузэ, Балтизмы, 73: пад успіргпуць ’напіраць, нажарваць’; Саўка, Запісы, 23, 55), значэнне якога адрозніваецца ад бел. піргаць, аднак можна меркаваць, што для паняцця ’смажыцца’ ў літоўскай мове гэты дзеяслоў не асноўны, — першасным быў kepti, а spirgėti выражаў рух, хуткасць дзеяння, яго раптоўнасць, яго вялікую колькасць, меру, параўн.: saulė spirgina ’сонца смаліць’, šaltis spirgina ’мароз трашчыць’ і літ. spirgėlė ’запальчывы чалавек’, ’гарачка’. І арачава (Этимология–1985, 69–70) адносіць сюды таксама і прасл. *pьrga ’кветкавы пылок’.