◎ Напе́рыч ’насыпка’ (браг., Нар. словатв.), напёрніч ’тс’ (Сцяшк., ветк., лоеў., Мат. Гом.), папернік ’тс’ (рэчыц., Нар. сл.; браг., добруш., гом., Мат. Гом.). Да пяро, пер’е (гл.), прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне на базе прыназоўнікавага спалучэння на перʼе, параўн. нагаловіч ’чапец’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 252.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)