Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кі́лька1 ’некалькі’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. килька (з 1566 г.): Булыка, Запазыч., 154. З польск. kilka (там жа, 461). У польскай мове новаўтварэнне з больш старога kielko (Слаўскі, 2, 161).

Кі́лька2 ’невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых’ (ТСБМ). Запазычанне пры пасрэдніцтве рускай мовы з эст. kilu, фін. kilo ’тс’. Латышскае пасрэдніцтва дало цюлька (гл.) (Фасмер, 2, 233; Трубачоў, Дополн., 4, 135–136).

Кілько́ро ’некалькі’ (Сл. паўн.-зах.). Мабыць, з польск. kilkoro ’тс’ (там жа, 461).

Кіля́га ’палка з тоўстым канцом, якую ўжываюць у якасці малатка’ (Сцяшк. МГ, Сцяшк.). Вельмі верагодным здаецца паходжанне ад прамежкавай незафіксаванай формы *кія‑ гау пра існаванне якой сведчыць вытворнае кіяжына (гл.) у тым жа значэнні.

Кіляшо́к ’кілішак, невялікая чарка’ (Бяльк.). Гл. кілішак.