Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Жыд уст. ’яўрэй’ (Нас.). Рус., укр., балг., макед. жыд, польск. żyd, в.-луж., чэш., славац., славен. žid, н.-луж. žyd, серб.-харв. жи̏д ’тс’. Ст.-слав. жидовинъ ’яўрэй, іудзей’. Ст.-рус. жидъ (XII ст.), ст.-бел. жидъ (Скарына). Агульнаслав. (да IX ст., ці прасл.?) запазычанне са ст.-італ. giudio < лац. iudaeus < грэч. ἰουδαῖος. Фанетычна ži‑ < žu‑. Фасмер, 2, 53 (з літ.); Махэк₂, 727; Эрну-Мейе, 326.

Жыдзі́на ’тонкая жэрдка’ (Нас., Касп.). Рус. гом., кур. жиди́нка, смал. жидчи́нка ’тс’. Відаць, ад прыметніка жыдкі з суф. ‑іна, як асаві́на ’асовая паляна’ (аб гэтай мадэлі Сцяцко, Афікс. наз., 107–108). Прыметнік у знач. ’тонкі’.

Жы́дкі ’вадзяністы, негусты, тонкі’. Рус. жи́дкий ’вадкі’, в.-луж. židki ’негусты’, н.-луж. žydki ’тс’, чэш. уст. židký ’вадкі’, славен. žídek ’негусты, вадкі, мяккі, слабы’, серб.-харв. жи́дак, жи̏дак ’негусты, тонкі (пра сцябло і да т. п.); балг. дыял. жѝтък ’вадзяністы, негусты’. Ц.-слав. жидъкъ ’вадкі’. Ст.-рус. жидкий ’негусты, вадкі’. Прасл. *židъkъ утворана з суф. прыметніка *‑ъk‑ (як салодкі і інш.). І.‑е. корань *g​u̯eid(h) ’жыжа, гразь’: грэч. δεῖσα ’гразь’, арм. gēǰ ’рэдкі’. Покарны, 1, 469; Фасмер, 2, 53; БЕР, 1, 549. Непераканаўчыя паралелі з герм. і іншых і.-е. моў прыводзіў Младэнаў (160); цікавыя, але няпэўныя балт. паралелі (літ. giẽdrùs, giẽdras ’ясны, празрысты’) дае Махэк₂ (727): іх адносяць да і.-е. кораня *g​u̯hei (Покарны, 1, 488; Фрэнкель, 128), сувязь з якім слав. кораня семантычна няпэўная. Прапанова Ваяна (BSL, 31, 44) пра суадносіны *židъkъ з *žica, *žila (семантычна вадкі — гнуткі) не абгрунтоўвалася.

Жы́жа 1, жы́жка ’цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў’. Рус. жи́жа. Ц.-слав. жижда ’вадкасць’. Ст.-рус. жижа (1705 г.) ’жыжа’. Ад кораня *žid‑ з суфіксам *ja: *židja, адкуль заканамернае ўсх.-слав. жижа, ст.-слав. (> ц.-слав.) жижда.

Жы́жа 2 дзіцяч. ’агонь’. Рус., укр. дзіцяч. жи́жа. Польск. дыял. żyża ’агонь’, славац. дзіцяч. žiža, žiž(i) ’агонь, святло’, серб.-харв. дзіцяч. жи̏ж, жи́жа ’агонь, горача’, жи̏жа, жи̏жа ’фокус, цэнтр (фіз. пункт)’, ’свяцільнік, кадзіла’. Параўн. балг. жижѝ ’іскры’, жѝжка ’іскра’, макед. жеже ’апякаць, пячы’. З кораня *žig‑ (гл. жыгаць, жгаць) з дапамогай суфікса *‑ja таго ж, што ў свяча, ежа: *žigja > *žiža. Улічваючы дзіцячы характар слова, можна дапусціць і другасны паўтор ж, аднак наўрад ці гэта патрэбна ў свеце папярэдняга словаўтваральнага тлумачэння.

Жы́жаўка ’скула’ (Клім.). Відаць, звязана з коранем дзеяслова жыгаць ’апякаць’ (гл.). Паводле мадэлі барадаўка — назвы іншай балячкі; параўн. жыжа 2.

Жы́жка 1 ’кроў’ (Жд. 1). Рус. жи́жка, бранск., кур., варонеж., арл., тул., смал. ’вадкасць’, смал. ’кроў’. Памянш. суфікс ‑ка ад наз. жыжа 1 (гл.)

Жы́жка 2 ’крапіва’ (Жд. 2). Укр. дзіцяч. жи́жка ’ўсё гарачае і пякучае’ (Грынч.), палес. жи́жка, жі́жка ’крапіва’. Ад кораня дзеяслова жыгаць ’апякаць’ з суфіксам ‑к‑a і марфаналагічным чаргаваннем г/ж. Параўн. і жыжа 2.

Жызнь ’жыццё’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жизнь, укр. уст. жизнь (Грынч.), балг. уст. жизн, жи́зън (Речник на редки, остарели и диалектни думи…), ст.-серб. жизнь (Данічыч) ’тс’. Ст.-слав. жизнь ’тс’. Ст.-рус. жизнь ’тс’. Ст.-бел. (Скарына) жизнь ’тс’. Ст.-рус. са ст.-слав., дзе ад жи‑ (гл. жыць) з суфіксам ‑знь (як болѣзнь). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 292; Мейе, Études, 456; Вінаградаў, Лексикология и лексикография (Избр. труды), 1977, 15.

Жы́ла ’крывяносны сасуд’, ’частка зямной кары, запоўненая пародай або вадой’, ’асобны провад кабелю’. Рус., укр., балг., макед. жила, польск. żyła, в.-луж. žila, н.-луж. žyła, чэш. žila, славац. žila, славен. žíła ’жыла’, серб.-харв. жи̏ла ’галінка кораня, жыла, бізун’. Ст.-слав. жила ’крывяносны сасуд’, ст.-рус., ст.-бел. (Скарына) жила ’тс’. Літ. gýsla, ст.-прус. ‑gislo (у складаным слове pettegislo), лат. dzīsla ’жыла’, арм. ǰil ’жыла’, лац. fīlum ’нітка, валакно, ткань; сухажылле’. І.‑е. *g​u̯hīslo‑, адкуль балт., слав., а таксама арм. і лац. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 54–55; Мейе, Études, 420; БЕР, 1, 545; Скок, 3, 680; Тапароў, E–H, 250–251; Траўтман, 87, 90; Ачаран₂, 4, 127; Вальдэ-Гофман, 497; Эрну-Мейе, 235. Таго ж кораня жычка (гл. Брукнер, 669 і наст.). Махэк₂ (727), як і некаторыя іншыя, спрабуе пашырыць кола і.-е. роднасных слоў герм., у прыватнасці ням. Geissel ’бізун’, што, аднак, выклікае сумненні. Шанскі (1; Д, Е, Ж) не выключае (спасылаючыся на Пагодзіна, Следы, 276) магчымасці сувязі жыла з жыць.

Жы́ламаць (Нас.). Гл. жаламу́сцік.

Жылґу́ць, жэлґу́ць, жыґулі́ (усе з выбухным ґ), жылбу́ць ’парасткі вярбы’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. дыял. żylgucie ’галінкі для пляцення’. З літ. žilgas ’від вярбы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 166; Карловіч, 6, 453; Лаўчутэ, Сл. балт., 110).