Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Жгаць 1 ’паліць’ (Нас.). Рус. дыял. арханг., алан., наўг., смал., кастр., вяцк., перм., свярдл., с.-урал., кіраўск. жгать ’тс’, чэш., арх. žhati ’тс’, серб.-харв. жга̏ти ’пячы’, славен. žgáti ’паліць’. Параўн. рус. жечь, жгу. Ст.-слав. жещи, жьгѫ. Прасл. *žьg‑ (з тэмай ‑a‑, у той час як у жещи яна адсутнічае, а на месцы ‑ь‑ выступае ‑е‑). Лічаць, што з і.-е. *dheg​u̯h‑ ’гарэць’: літ. degù, ст.-інд. dāha‑h ’пажар, спёка’, авест. daχša ’пажар’ і інш. Покарны, 1, 240–241; Фасмер, 2, 38; Траўтман, 49; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 289; Махэк₂, 727; Брукнер, 663–664. Скок (3, 674–675) тлумачыць узнікненне слав. *geg‑ з *deg‑ асіміляцыяй. Корань *deg‑ адлюстраваны ў дзёгаць (магчыма, з балт.) гл. Фасмер (2, 38) лічыць менш верагодным зробленае Шэфтэловіцам (ZfIndIr, 2, 271) супастаўленне са ст.-інд. jañj ’асвятляць, гарэць’, ст.-ісл. kvekva ’запальваць’ і зробленае Зубатым (Studie, I, 1, 127) дапушчэнне, што *geg‑ звязана з лат. dzedzite ’поле пад папар’. Але Зубаты (Studie, 1, 2, 142) імкнуўся растлумачыць форму *žeg‑ паралеллю з *žegrati. Так ці іначай паходжанне кораня *žeg‑, *žьg‑ не можа лічыцца вырашаным канчаткова. Параўн. жага, жыгаць, жэгаць.

Жгаць 2 (Нас.). Гл. джгаць.

Жгель ’выклічнік для абазначэння ўдару’ (полац., Нар. лекс., 26), джгель. Відаць, звязаны з жгаць 2, джгаць (гл.), хаця і можа разумецца як гукапераймальны.

Жгерну́ць ’куснуць, пекануць (пра ката)’ (КСТ). Параўн. укр. шкі́рити ’шчэрыць’. Відаць, экспрэсіўнае азванчэнне кораня *šker‑/*sker (> шчэрыць, гл.), магчыма, пад уздзеяннем жгаць (гл), да якога прыяднаўся суфікс аднакратнага дзеяння ‑ну‑.

Жгіў-жгіў ’гукапераймальны выклічнік, які імітуе гук пілы’ (полац., Нар. лекс., 22).

Жгур ’матуз’ (Жд. 2.). Паводле Варбат (Этимология русских диалектных слов, Свердловск, 1978, 6), роднаснае жгут (і рус. дыял. жгуль), але ўтворанае з іншым суфіксам ‑р‑. Гэта, аднак, азначала б надта старажытны характар гэтага рэдкага мясцовага слова. Больш верагодна кантамінацыя жгут — шнур з блізкімі значэннямі.

Жгут ’скручаны кавалак матэрыялу’. Рус. жгут ’тс’, укр. джгут, жгут. Паводле Гараева (107), падтрыманага Фасмерам (2, 38), дзеепрыметнік ад дзеяслова з коранем *žьg‑ (гл. жгаць), першапачаткова як ’шнур для падпальвання’. Праабражэнскі (1, 223) у гэтым не быў упэўнены, а Шанскі (1, Д, Е, Ж) прапануе тлумачэнне жгут//жигут (прадстаўленага ў арл., разан. гаворках) як вытворнага з суфіксам ‑ут (як лоскут) ад дзеяслова жигать (параўн. жгаць 2) паводле функцыі жгута, якім удараюць. Але галоўная семантычная прымета жгута — скручанасць — у абедзвюх этымалогіях застаецца па-за тлумачэннямі. Няясна.

Жгуто́к ’вяроўка’ (Касп.). Ад жгут (гл.) з суфіксам ‑ок (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 168) і пэўнымі семантычнымі зрухамі ў адносінах да зыходнай формы (як лакаток ’падлакотнік’).

Жгу́чка ’крапіва’ (Бяльк.). Рус. дыял. кур., смал., арханг., пск., укр., палес. жгучка ’тс’. Утворана, відаць, яшчэ ў ст.-рус. мове ад дзеепрыметніка незал. стану цяп. ч. з суфіксам ‑уч суадноснага з дзеясловам жьг‑ти, жьг‑а‑ти (гл. жгаць 1) з суфіксам ‑ьк‑а паводле дзеяння. Параўн. пякучка, трасучка.