Жэ́бры ’рэбры’ (Сцяшк. МГ). З польск. żebro ’рабро’. Гл. рабро.
Жэг ’імгненна, хутка’ (Сцяшк. МГ), гл. жыг. Рус. дыял. арл. жёг ’мучэнне’, алан., урал. ’прайдзісвет’, калуж., кур. ’круцель’, чэш. žeh ’гарачыня, спёка, цеплыня’, ’крэмацыя’, ’гарачыня’, славен. žéga ’гарачыня; наганяй’, серб.-харв. же̏г ’трут’, балг. дыял. жег, жега ’гарачыня’, ’жыгала’, макед. жег ’кляймо’, жега ’гарачыня’. Ст.-слав. жега, жегъ ’гарачыня’. Параўн. жыг, жыга і іх іншаслав. адпаведнікі. Прыслоўе з бязафікснага наз., утворанага, як і жыг, ад дзеяслова жэгаць, жыгаць (< жегата) шляхам усячэння афіксальнай часткі. Значэнне жэгаць ’бліскаць’ дало сему хуткасці, якая стала асноўнай.
Жэ́гаць ’бліскаць’ (барыс., Шатал.). Рус. вяцк. жёгать ’паліць тытунь’, чэш. žehati ’распальваць, паліць; бліскаць’, макед. жега ’калоць, бліскаць’. Прасл. *žegati прадстаўляе адно з чаргаванняў вакалізму ў корані *ž = g. Гл. жыгаць, жгаць.
Жэ́гіні, жэ́гі, іжэ́гіні, жэйгіні, жагіны ’прыстасаванне для сушкі снапоў і г. д.’ (брасл., дрысен., шаркоўшч., міёр., ДАБМ, к. 234, каментарыі 789). З літ. žaginỹs, дыял. žẽginis, žagỹs, žaiginỹs ’тс’ (лат. žeginis < літ.). Маркунас–Відугірыс, Liet. kalb. klaus., 8, 233; Урбуціс, Baltistica, V (1), 60.
Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш. žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання жураць — жуляць (гл.).
Жэ́дзень ’невялікі стажок сена, саломы’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодна, з польск. (*rzedzień? ад rzadki ’рэдкі’ ці *rzędzień? ад rząd ’рад’). Няясна.
Жэ́жкі ’гарачы’ (камян., Шатал.). Укр. же́жко ’горача’, жижки́й ’пякучы’. Ад кораня *žeg‑ з суфіксам *ьk‑ і пераходам *g > ž. Гл. жыгаць, жгаць, жэгаць, жыжа 2.
Жэ́йгала ’хто хутка гаворыць’ (полац., Нар. лекс., 16). Верагодна, метатэза з жэгайла, дзе ‑айла суфікс (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94), а жэг‑, жыг‑ выступае ў знач. хуткіх дзеянняў (’бліскаць’, ’ударыць’) і можа быць таксама ўжыта для акрэслення хуткай гаворкі.
Жэ́мухі ’адходы ад воску’ (рагач., З нар. сл., 208). Ад кораня жем‑, жьм‑ з суф. ‑ух‑. Гл. жамяра 1, жмаць, жаць 2.
Жэ́мчуг ’перламутр у форме зярнят’, фалькл. зямчужны. Рус. укр. же́мчуг ’тс’. Ст.-рус. жьньчюгъ (1161 г., Надп. на кр. Ефр. Полацкай), женьчугъ (Кірыла Тураўскі), жемчюгъ (пачатак XV ст.). Ст.-бел. жемчугъ (1503 г., Марч. дыс.). Ст.-рус. запазыч. з цюрк. Старэйшы запіс на крыжы Ефрасінні Полацкай адлюстроўвае старажытную форму (Менгес, Восточные элементы в «Слове о полку Игореве», 1979, 94). Ст.-цюрк. jenčȕ ’жэмчуг’ < кіт. чжэньчжу, činčy ’тс’ (Др. тюрк., 256). Дабрадомаў, Бел. лекс., 42; Праабражэнскі, 1, 228; Фасмер, 2, 46; Меліяранскі, ИОРЯС, 7, 2, 287; Дабрадомаў, ИАН ОЛЯ, 1966, 1, 57–64; Менгес, там жа, 94–100. Ст.-рус. з нейкай архаічнай цюрк. мовы, аб чым дыскутуюць Дабрадомаў, Менгес. Форма з з‑, паводле Дабрадомава адлюстроўвае незафіксаваную цюрк. крыніцу, а паводле Апеля (РФВ, 3, 87) — уздзеянне формы зямля.