Жэ́мчуг ’перламутр у форме зярнят’, фалькл. зямчужны. Рус. укр. же́мчуг ’тс’. Ст.-рус. жьньчюгъ (1161 г., Надп. на кр. Ефр. Полацкай), женьчугъ (Кірыла Тураўскі), жемчюгъ (пачатак XV ст.). Ст.-бел. жемчугъ (1503 г., Марч. дыс.). Ст.-рус. запазыч. з цюрк. Старэйшы запіс на крыжы Ефрасінні Полацкай адлюстроўвае старажытную форму (Менгес, Восточные элементы в «Слове о полку Игореве», 1979, 94). Ст.-цюрк. jenčȕ ’жэмчуг’ < кіт. чжэньчжу, činčy ’тс’ (Др. тюрк., 256). Дабрадомаў, Бел. лекс., 42; Праабражэнскі, 1, 228; Фасмер, 2, 46; Меліяранскі, ИОРЯС, 7, 2, 287; Дабрадомаў, ИАН ОЛЯ, 1966, 1, 57–64; Менгес, там жа, 94–100. Ст.-рус. з нейкай архаічнай цюрк. мовы, аб чым дыскутуюць Дабрадомаў, Менгес. Форма з з‑, паводле Дабрадомава адлюстроўвае незафіксаваную цюрк. крыніцу, а паводле Апеля (РФВ, 3, 87) — уздзеянне формы зямля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)