Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Жгель ’выклічнік для абазначэння ўдару’ (полац., Нар. лекс., 26), джгель. Відаць, звязаны з жгаць2, джгаць (гл.), хаця і можа разумецца як гукапераймальны.

Жгерну́ць ’куснуць, пекануць (пра ката)’ (КСТ). Параўн. укр. шкі́рити ’шчэрыць’. Відаць, экспрэсіўнае азванчэнне кораня *šker‑/*sker (> шчэрыць, гл.), магчыма, пад уздзеяннем жгаць (гл), да якога прыяднаўся суфікс аднакратнага дзеяння ‑ну‑.