Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Жыбінце́й ’прыстасаванне для асвятлення лучынай’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibiñčius ’тс’. Параўн. ст.-бел. (з 1519 г.) жибентяй ’асоба, адказная за асвятленне і ацяпленне’ < літ. žibintojas. Карскі, Труды, 390; Яблонскіс, 268; Гіст. лекс., 148.

Жыбу́лька ’зябер, расліна Galeopsis L.’, жабор ’тс’, ’асцюк’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibulỹs ’зябер’ (Сл. паўн.-зах., 2, 160) + суф. ‑ка. Лаўчутэ, Сл. балт., 66. Гл. зябер.

Жыбуры́1 ’жабурынне’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. жабур ’жабурынне’, польск. żibura ’кепскі мутны напой’. Брукнер (669) лічыў польск. слова ўсх. элементам, спасылаючыся на серб.-харв. џи̏бра, балг. джѝбри ’жамерыны’, якое ўзводзяць да цюрк. (Фасмер, Зб. Крэчмеру, 277; Фасмер, 2, 39), напр. тур. cibre (Скок, 1, 473; БЕР, 362). Не выключана, аднак, і сувязь з жабурынне, жамерыны (гл.).

Жыбуры́2, жабуро́к, жыбуркі, жабэ́ркі ’кавалкі дрэва, цуркі’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žobaraĩ ’сухія галіны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 130). Магчыма, аднак, і іншае тлумачэнне — з літ. žiburys ’факел, лучына’. Яблонскіс (269) прыводзіць адпаведны польск. прыклад з 1619 г.