Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Жыце́ц ’расліна Phleum L.’ (Нас.). Рус. жите́ц ’Bromus secalinus L’, укр. житець ’Bromus mollis L.’ Ад асновы, прадстаўленай у слове жыта з суфіксам ‑ец (< ‑ьць): житьць > жыцец на метанімічнай падставе.

Жы́цік ’расліна Lolium, род з сям. злакавых’. Параўн. польск. życica ’тс’. Ад. *žitъ ’злак’, утворанага, як і жыта (гл.), але аднесенага да м. р., з суфіксам ‑ік на метанімічнай падставе.

Жы́ціца ’расліна Bromus arvensis L.’ (Касп.). Польск. życica ’расліна Lolium L.’, дыял. ’Elymus L.’ Ад асновы, прадстаўленай у слове жыт‑а (гл.), з суфіксам ‑іца на метанімічнай падставе пераносу.

Жыццё. Рус. разм. житьё, укр. життя, польск. życie ’жыццё’, в.-луж. žiće ’гаенне’, н.-луж. žyśe ’гаенне’, чэш. кніжн. žití, славац. кніжн. žitie, славен. žitje, серб.-харв. уст. паэт. жи́ће, балг. житие, ’жыццё’, уст. ’жыццё’. Ст.-слав. житиѥ ’жыццё’, ’жыллё’, ’здабытак’, ’істота’. Ст.-рус. житие, житье ’жыццё’, ’здабытак’, ’месца пражывання’. Як і запазыч. са ст.-слав., жыціе ўтворана ў прасл. ад асновы *žit‑ (дзеепрыметнікавага характару) з дапамогай суфікса *‑ije (‑ьje) з абстрактным значэннем. Мейе, Études, 389; Фасмер, 2, 57. Шанскі (1, Д, Е, Ж) лічыць ‑т‑ ужо часткай суфікса. Рэканструкцыю ст.-рус. семантыкі і складу слоў са знач. ’жыццё’ гл. Колесаў, Диалектная лексика, 1975, 60–75.

Жыць. Рус. жить, укр. жи́ти, польск. żyć ’жыць’, в.-луж. žić ’загойвацца’, уст. ’жыць’, н.-луж. žyś ’загойвацца, цешыцца’, чэш. žiti ’жыць’, славац. žiť ’тс’, славен. žiti ’жыць’, серб.-харв. уст. жи̏ти ’жыць’, балг. дыял. жѝя ’жыць’, макед. (у складаных словах) жи‑ ’жыць’. Ст.-слав. жити ’жыць, ажыўляць, карыстацца з чагосьці’, ст.-рус. жити ’жыць’, ’быць’, ’адбывацца’, ’загойвацца’. Літ. gýti ’загойвацца’, лат. dzît ’жыць’, лац. vita ’жыццё’, грэч. βιοτή ’жыццё сродкі для жыцця’. І.‑е. корань *g​ei̯‑: *g​ī, часта з пашырэннем *‑ụ‑: *g​ī̆​‑o‑s ’жывы’, g​ī̆​‑to‑s ’жывот’ (гл.). Фасмер, 2, 52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 294; Брукнер, 669; Махэк₂, 728; БЕР, 1, 549; Траўтман, 76; Покарны, 1, 467.