Жываво́д ’крыніца’ (саліг., Нар. словатв., 108). Складанне з кампанентаў жыв‑, ‑а‑ (< ‑о‑), вод‑ (вада); параўн. рус. живая вода ’крынічная, праточная вада’. Гл. жываток.
Жывагло́т ’драпежнік, які глытае здабычу жыўцом’, ’бязлітасны прыгнятальнік’. (ТСБМ). Рус. живогло́т ’тс’. Складанае слова з жыв‑, ‑а‑ (< ‑о‑), глот (глът) з наступным пераносам значэння.
Жывадзёр ’жорсткі, бязлітасны, скупы чалавек’ (ТСБМ). Рус. живодер ’асоба, што прафесійна займаецца забоем жывёл, здзіраннем з іх скуры, скуралуп’, ’жорскі, бязлітасны, скупы чалавек’, славац. (< рус.) živoder ’жывадзёр’, славен. živodèr ’скуралуп’, серб.-харв. живо̀дер ’скуралуп’, балг. дыял. живодерец, живодѐрник ’ліхвяр’. Ст.-рус. живодеръ (1646 г.) ’скура-луп’. Захаванне ў бел. толькі пераноснага значэння ўказвае на магчымасць запазычання яго з рус. (як і славац.).
Жывако́ст ’расліна Symphytum L.’ (БелСЭ), жывако́снік (Кіс.). Рус. жи́вокость (з 1790 г.) ’расліна Delphinium L.’, дыял. жи́воко́сть, жи́воко́с, живоко́ст — назва шэрагу раслін, у тым ліку Symphytum officinale L., Polygonum hydropiper L., Cynoglossum officinale L., Thalictrum minus L., Spiraea ulmaria L., Chelidonium majus L.’, укр. живокі́ст(ь) ’symphytum L.’, польск. żywokost ’Symphytum L.’ Калі сучасны від слова не вынік народнай этымалогіі, можна тлумачыць жывакост як назву паводле лячэбных уласцівасцей расліны. Чэш. назва Symphytum — kostival, valikost тлумачылася яшчэ ў чэш. лекарскай кнізе Я. Чэрнага (1517) тым, што расліна «зламаныя косці зацвярджае», «раны зацягвае, закатвае (svaluje, zavaluje)». Махэк (Jména rostl., 191–192) замест сувязі з val‑ прапануе пераход val‑ < bal‑ (ovati, balii) ’лячыць’. З чэш. kostival, польск. kosztywał, славац. kostiviar — вынік імкнення да разумення другой часткі слова. Тады ў жывакост першая частка звязана з жывіць ’гоіць’, а другая, як і ў чэш. назве, — з *kostь: *živi‑kostь. Можна адзначыць, што і рус. живокость — назва лекавай расліны (рагулька). Польск. żywokost (з XV ст.). Лось (Сложные слова в польском языке. СПб, 1901, 104–105) не тлумачыў семантыку польск. слова, лічыў першую частку адпрыметнікавай, а не аддзеяслоўнай. Не выключана, што бел. (як і ўкр.) словы з польск., дзе калька з чэш. valikost, а рус. < бел., укр. Чэш. паходжанне тлумачыла б цвёрдасць канчатковага зычнага. Параўн. жывіцельнік.
Жы́вапіс ’від выяўленчага мастацтва’ (ТСБМ). Рус. (з 1704 г.) жи́вопись, укр. жи́вопис, славен. živopis (< ст.-слав., Плетаршнік), серб.-харв. жи̏вопӣс, балг. живопѝс (з 1843 г.), макед. живопис ’тс’. Ц.-слав., ст.-рус. живописьць (1097 г.), живописъ ’мастак’, живописати. Рус., паводле Шанскага, словаўтваральная калька з грэч. ζωγραφία (Шанскі, РЯШ, 1956, 4, 57; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290). Бел. слова, відаць, з рус. у XX ст.
Жывапло́т ’рад густа наезджаных кустоў або дрэў, якія ўтвараюць плот’. Укр. живопліт, польск. żywopłot, чэш. živoplot ’тс’. З польск. żywopłot, дзе з чэш., або ўласная калька франц. haie vive, адкуль калькавана рус. живая изгородь > бел. жывы плот.
Жывасі́л ’расліна Inula helenum L.’ (Шат.). Відаць, народна-этымалагічная перапрацоўка дзівасіл (рус. девясил) ’Inula L.’, выкліканая асэнсаваннем жывы як цудадзейны (параўн. жывая вада).
Жывасі́лам ’гвалтоўна’ (ТСБМ), жывасі́ллю ’тс’ (Касп.). Укр. живоси́лом ’тс’. Прыслоўе ўтворана з тв. скл. наз. *жывасіл, не зафіксаванага ў суч. бел. мове (Шуба, Прыслоўе, 104), ці хутчэй з тв. скл. сілам, сіллю; параўн. у Даля пск. сило́м, дыял. си́лью ад наз. сіло (гл.), да якога далучаецца першы кампанент жыв‑.
Жывасо́л ’сок з салёнага мяса, сала’ (Шат.). Складанае слова паводле той самай мадэлі, што разнасол, дзе жывы‑ ў знач. ’што мае адносіны да жывёл’ (жывая прырода, жывы куток).
Жывасцёр ’рыба Aspius rapax Leske’ (Касп.). Відаць, перастаноўка з жэраспер, жераствень. Гл. жэрах.