Жыві́ць ’быць крыніцай дзейнасці’. Рус. живи́ть ’даваць жыццё, бодрасць’, укр. живи́ти ’забяспечваць жывыя арганізмы неабходнымі речывамі, падтрымліваць, натхняць’, польск. żywić ’забяспечваць арганізм’, ’адчуваць нешта’, уст. ’аставіць кагосьці пры жыцці’, в.-луж. žiwić ’карміць, харчаваць’, чэш. živiti ’карміць’, славац. živiť ’карміць, забяспечваць усім патрэбным’, славен. živíti ’харчаваць, утрымліваць’, серб.-харв. жи́вити ’жыць’. Ст.-слав. живити ’ажывіць’, ’пакінуць жывым’, ’жыць з чагосьці’. Ст.-рус. живити ’даваць жыццё’ (1096 г.); зажыўляць, гаіць (1585 г.); здабываць сродкі існавання (XI–XII стст.)’. Прасл. утварэнне дзеяслова ад прыметніка *živ‑ (гл. жывы) з суфіксам *‑i‑ti, першапачатковае значэнне ’рабіць жывым’, адкуль і ’харчаваць’, ’гаіць’, ’натхняць’ і г. д. Трэба адзначыць, што значэнні гэтыя прадстаўлены і ў гісторыі слова жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)