Жывы́. Рус. живо́й, укр. живи́й, польск. żywy, в.-луж. žiwy, н.-луж. žywy, палаб. zaivĕ, чэш., славац. živý, славен. žȋv, серб.-харв. жи̑в, балг., макед. жив ’жывы’. Ст.-слав. живъ ’жывы’. Ст.-рус. живый ’тс’. Літ. gývas, лат. dzîvs, лац. vivus, кімр. biw, ст.-інд. jīvá, ст.-іран. ǰīva‑ ’жывы’. І.‑е. *g​ī​‑o‑s працягвае корань *g​uī, падоўжаны праз u. Покарны, 1, 467, Траўтман, 76; Фасмер, 2, 51–52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 289; Булахаў, Гіст. прым., 3, 76–77. Гл. жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)