Жывіцельнік (Кіс.), жывацельнік ’расліна Thalictrum aequilegifolium L., пылюшнік вадазборалісты’ (Касп.). Па лекавых уласцівасцях расліны ад асновы дзеяслова жывіць ’гаіць’ ці з суфіксамі ‑цель (‑tel‑), ‑н (‑ьn‑), ‑ік, ці з другой складанай часткай ‑těl‑ (гл. цела) і суфіксамі ‑ьн‑ік. У рус. самар. гаворках адзін з відаў Thalictrum мае назву жи́воко́сть (гл. жывакост).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)