Жаме́рыны ’адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-н.’ (ТСБМ), ’адходы ад воску’ (глыб., рагач., З нар. сл., 208), ’цвёрдае нясмачнае мяса’ (драг., Нар. лекс., 223). Рус. пенз. жаме́рина ’кавалак макухі’, укр. жемери́ння ’жамерыны’. Утворана ад жамяра́ 1 (гл.) з суфіксам ‑ина, у мн. л. ‑ин‑ы; параўн. скалоціны, атрушыны, перажовіны і г. д. у значэнні ’адходы’ (Сцяц., Афікс. наз., 44). Гл. жмуха́, жаць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)