Ва́дкі (БРС). Няясна. Рус. вадкий ’вадкі, вадзяністы’, прысл. вадко зафіксавана на Пскоўшчыне і Смаленшчыне. Укр. вадки́й мае значэнне ’шкодны’ і, відаць, звязана з ва́дзіць ’шкодзіць’. Сувязі з рус. ва́дья ’азярцо, балота, лужына, крыніца’ няма, бо апошняе з’яўляецца запазычаннем з комі: vadja < vad ’балота, дрыгва’ (Фасмер, 1, 266). Няясна, ці ёсць сувязь з макед. вада ’арык’, балг. ва́да ’тс’, серб.-харв. вада ’канаўка, ручаіна’; гл. БЕР, 1, 111. Магчыма, ва́дкі < вадкі́ < вада́; параўн. рус. смал. водкий ’вадкі, вадзяністы’. Магчыма, да ва́да ’загана’ з далейшым пераасэнсаваннем пад уплывам вада́. Параўн. значэнні ва́дкі, на якія ўказвае Гарэцкі: ’порысты, няшчыльны’ (гл. ва́дкасць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)