Жыдзі́на ’тонкая жэрдка’ (Нас., Касп.). Рус. гом., кур. жиди́нка, смал. жидчи́нка ’тс’. Відаць, ад прыметніка жыдкі з суф. ‑іна, як асаві́на ’асовая паляна’ (аб гэтай мадэлі Сцяцко, Афікс. наз., 107–108). Прыметнік у знач. ’тонкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)