Ро́здых ’адпачынак’ (Бяльк.). Утворана паводле прасл. *ot‑dъxъ, *ot‑dyxъ (рус. отдых, чэш., славац. oddech, oddych, славен. oddíh ’тс’) з раз- (роз-) і ды́хаць (гл.).
Ро́ззе (розьзя) ’дробныя галінкі бярозы’ (пін., Шатал.). З *rozgьje, як і славен. rọ̑žje, ст.-слав. рождиѥ, раждиѥ; апошняя форма — пазнейшая: ра‑ — пад уплывам форм на раз- (< *orz‑). Да прасл. *rozga (рэканструкцыя паводле Вондрака, Vergl. gr., 1, 501; Фасмера, 3, 495). Да розга 1 (гл.).
Ро́зляг у выразе: розляг ідзе ’разносіцца, пашырацца (пра шум, крык і інш.)’ (навагр., Жыв. НС). Ад разляга́цца ’тс’, якое з прасл. *orz‑lęgati sę ’тс’ (параўн. укр. розляга́тися, польск. rozlegać się, н.-луж. rozlěgaś se, чэш. rozléhati se, славац. rozliehať sa, славен. razlégati se, серб. разле́гати се ’тс’, харв. razlèći se). Да раз- (роз-) і ле́гчы (гл.).
Ро́змах ’размах’ (ТС). Націск на ро́ пад уплывам укр. ро́змах ’тс’. Да разма́х, разма́хваць ’махаць чым-небудзь то ў адзін, то ў другі бок’, размаха́ць ’расхістаць, разгайдаць’ < прасл. *orz‑maxъ < прасл. *orz‑maxati/mavati/majati (рус. размах, польск. rozmach, н.-луж. і в.-луж. rozmach, чэш., славац. rozmah, славен. razmàh, балг. разма́х) > раз- (роз-) і маха́ць (гл.).
Ро́змін, разьмі́н ’раз’езд на дарозе’ (Шат., Касп.), ’мінанне сустрэчных адзін каля аднаго’ (Стан.). Да разміну́цца, міна́ць (гл.).
Ро́змінка ’тварог, перамешаны са смятанай ці малаком’ (Сл. Брэс.). Да раз- (роз-) і мяць, мну (гл.).
Ро́знасць 1 ’розніца’, ’вынік адымання (у матэматыцы)’ (ТСБМ, Гарэц.) — калька з рус. ра́зность ’тс’.
Ро́знасць 2 ’неаднолькавасць’ (Нас.), ’адрозненне’ (Байк. і Некр.), ст.-рус. розность, польск. różność, чэш. různost ’тс’. Да розны (гл.).
Ро́зніца 1, розьніца ’непадабенства, адрозненне ў чым-небудзь’, ’велічыня, сума, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма велічынямі, сумамі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., ТС). Укр. різни́ця, рус. ра́зница (ц.-славянізм), польск. różnica ’адрозненне’, чэш. různice ’разлад, спрэчка’, ст.-польск. różnica ’тс’, ст.-рус. розница ’спрэчка, нязгода’ (XVII ст.). Да розны (гл.).
Ро́зніца 2 ’продаж паштучна або невялікімі колькаснаму (ТСБМ). З рус. розница ’тс’ < ст.-рус. розница ’тс’ (1407 г.). Сюды ж рознічны ’звязаны з гандлем у розніцу’ (ТСБМ). Параўн. ураздроб (гл.).
Ро́зніцца ’мець рысы, асаблівасці, якія адрозніваюць адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ’аддзяляцца’ (Нас.), ’адрознівацца’ (Байк. і Некр.), ’разрастацца з аднаго кораня парасткам’ (слуц., Жыв. НС). Укр. різни́тися ’адрознівацца’, ’аддзяляцца, разлучацца’, ст.-рус. рознитися ’адрознівацца’, ’разыходзіцца ў чым-небудзь’ (XVI ст.), польск. różnic się ’тс’, ’сварыцца’, чэш. různiti se ’адрознівацца’. Паўночна-славянскае. Утворана ад розны (гл.) < прасл. *orz‑ьnъ альбо ад *orzьnь (параўн. рознь ’адрозненне’, ’сварка’, рус. рознь ’розніца’). Сюды ж розніць ’быць асаблівасцю, якая адрознівае’ (ТСБМ, Касп., Стан.), ’аддзяляць адно ад парнага’ (Нас.), вы́разніцца ’вылучыцца’ (з польск. wyróżnić się ’тс’, ’адрознівацца’), паро́зніцца ’аддзяліцца’, ’адрознівацца, не супадаць’, ’пасварыцца’ (Стан.).
Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал. ’дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różny ’розны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз‑ (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).