Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́граб1 ’яма з крытым верхам і сценамі з бярвенняў; склеп’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Нас., Янк. Мат.), ’яма’, ’курган’ (Сцяшк. Сл.), по́гріб, по́грыб, по́граб ’тс’ (Бяльк.), по́гбар, по́ргаб ’пограб’ (Мат. Гом.). Ад грэбці ’капаць’, грэбаць (гл.), параўн. рус. по́ко́п ’пограб’ ад копа́ть.

По́граб2 ’хаўтуры’, ’пахаванне’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. погребъ ’тс’ (1481). Польск. pogrzeb, в.-луж. pohrjeb, чэш. pohřeb, славац. pohreb, славен. pogrèb ’тс’. Архаізм, параўн. зыходнае ст.-бел. погребати ’хаваць; закопваць нябожчыка ў зямлю’ (1489) < гребти ’тс’, параўн. загрэбці: умёр чоловек, повезлі на могліца і загрэблі (ТС), грабкі́ ’хаўтуры’ (ЛА). Параўн. яшчэ славен. pokòp ’пахаванне’ ад pokopáti ’пахаваць’ > kopáti ’капаць’. Гл. грэбці ’капаць’, грэбаць.

Под ’гарызантальная паверхня ўнутры печы, на якую кладзецца паліва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., ТС, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), по́дак ’падэшва гары’ (Гарэц.), пэд ’дашчаная шуфляда ў жорнах, на якой ляжыць ніжні камень’ (лун., Шатал.), ’месца ў гумне для складання снапоў, саломы’ (Янк. 2; петрык., Шатал.), ’скрынка жорнаў’ (Выг., Тарн., Дразд., Касп., Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка вулея’ (Сержп. Бортн.; Сл. ПЗБ), по́дка ’ніз, под у вуллі’, по́дзік ’памост для вулля на дрэве’ (ТС), по́дзіне, по́дзішча ’подсцілка пад стог’ (Сцяшк. Сл.), по́днік ’ніжні камень у жорнах (Сл. ПЗБ). Укр. під ’нізкае месца; дно’, рус. под ’ніжняя паверхня ў печы’, ’падлога; дно; ніз’, польск. spód ’ніз’, н.-луж. spódk ’глеба; дно’, в.-луж. póda ’тс’, чэш. půda ’зямля, глеба, грунт’, славац. pȏda ’зямля, глеба; тэрыторыя’, славен. pod ’падлога’, серб.-харв. по̏д ’тс’, балг. под ’тс’, ст.-сл. подъ ’ніз’. Прасл. *podъ. Роднасн. літ. pãdas ’падэшва; гумно; под’, лат. pads ’падлога’, ст.-інд. padá‑m ’крок, след нагі; месца’ (Фасмер, 3, 295–296).

По́давалкі ’тонкія жэрдкі наверсе плыта’ (барыс, JP, 54, 1–2, 29). Паводле Бяднарчука (тамсама), ад падвабіць ’падкласці’, гл. падвагі, падвапіна ’падруба’.

По́дан ’столь’ (беласт., Жыв. НС). Хутчэй за ўсё, да под (гл.), параўн. чэш. pūdą ’столь’, балг. под ’тс’, серб.-харв. под ’тс’; суфіксацыя няясная, магчыма, выражае значэнне падабенства (Сцяцко, Афікс. наз., 147). Параўн., аднак, балг. нотой ’столь’, якое Младэнаў (498) звязвае з *ięti ’цяць, рэзаць’, што ставіцца пад сумненне, паколькі балгарскае слова лічыцца запазычаннем з навагрэч. πάτωμα, вытворнага ад πατώνω ’насцілаць падлогу’ (БЕР, 5, 557).⇉'

По́даць ’падушны падатак’, ’даніна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’падатак’ (Бяльк.), по́дыць ’тс’ (Бяльк.), по́дач ’падатак’ (Мат. Гом., ТС). Гл. пада́так.

По́дбічка ’абручык з ільнянай кудзелі, частка галаўнога убору’ (Сл. ПЗБ). Гл. падвічка ’тс’. Гук 6 замест в — вынік асіміляцыі, або па аналогіі з подбіўка ’падкладка’ (Янк. Мат., Сл. ПЗБ). Параўн. яшчэ рус. побогтик замест повойник ’намітка’ (Даль).

По́дверць ’падгерац’ (смарг., Сл. ПЗБ). Народная этымалагізацыя запазычанага слова падгерац (падгэрц) ’жалезны прэнт у возе’: ‑герц > ‑верць, не выключана, што пад уплывам поверка ’моцны кол для пераноскі грузаў’ (гл.). Гл. яшчэ падгерац, подгур.

По́дгур ’доўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус. подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням. Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герац ’тое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ. šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.

По́д’ездзень ’ліслівец’, ’той, хто ўмешваецца не ў сваю справу’ (Нас.). Конфіксальнае ўтварэнне з экспрэсіяй непахвальнасці ад ездзіць (гл.), прыстаўка под- гут мае значэнне набліжэння з напрамкам знізу ўверх. Распаўсюджаны тып словаўтварэння для абазначэння лісліўца або сапраўды прыхільнага чалавека, хітрых паводзінаў: пад‑/под‑ + дзеяслоў руху, параўн. падʼехаць ’паддобрыцца да каго-небудзь’ (Нас., Юрч. Вытв.) < ехаць; пад‑ бегі ’хітрае абыходжанне’ (Байк. і Некр.) < бегаць; падходлівы ’таварыскі’ (ЛА, 3) < хадзіць; падлізнік ’падыходны чалавек’ (Юрч. СНЛ) < лазіць; параўн. яшчэ рус. подкатиться ’падлізацца’ < катиться.

По́дзвіг1 ’гераічны ўчынак; важнае дзеянне’ (ТСБМ). Бел. слова запазыч. з ц.-слав.; параўн.: май месец пройшоў у холодном подвігу (ТС), што можна растлумачыць як “у змаганні з холадам”. Значэнне “барацьба, змаганне” ў гэтым кантэксце блізкае да значэння ст.-слав. подвигъ. Можна дапусціць, што ў тураўскай гаворцы яно захавалася з часоў непасрэднага ўплыву кірыла-мефодзіеўскай традыцыі (Цыхун, Зб. Талстому, 423). Укр. по́двиг ’подзвіг’, рус. по́двиг, славен. podvíg, серб.-харв. по̏двйг, балг. подвиг ’тс’. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 527), у гэтым значэнні — русізм. Гл. наступнае слова.

По́дзвіг2 ’зрух у рабоце’ (мядз., Нар. словатв.), по́двіх ’лямеш у плузе’ (ДАБМ, камент., 827). Рус. по́двиг ’рух; ход, развіццё (справы, падзеяў)’, подвиг ’рух’. Прасл. *podvigъ ад *dvig(a)ti ’падымаць, перамяшчаць’, якое выводзяць ад *dvigъ або *d(ъ)vigъ ’развіліна, раздвоены сук, які служыў сродкам падымання ці перамяшчэння’, роднасны ням. Zweig ’галіна’ (Трубачоў, ЭССЯ, 5, 168). Але Мартынаў (Зб. Крапіве, 211–212) мяркуе, што ўсх.-палес. pódwih ’дубовая галінка для ўмацавання правай паліцы сахі’ выводзіцца з *pod‑vig, дзе другая частка слова звязана з серб.-харв. вигови ’сіло, пута’, виг ’пастка’, што, магчыма, сведчыць пра аманімію формаў.