Ла́зіць 1, ла́зіті, ла́зыты ’поўзаць’ (Нас., Яруш., ТСБМ), ’чапляючыся, узбірацца ўверх або апускацца ўніз’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Яруш.), ’хадзіць, снаваць’, ’прабірацца скрытна, паўзком, сагнуўшыся і вяртацца назад’, ’шукаць, намацваць, забіраючыся рукою ў што-небудзь’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. лазити, рус. лазить, ст.-рус., ст.-бел. лазити, польск. łazić, н.-луж. lazyś, в.-луж. łazyć, ст.-чэш. laziti, мар. łaziť, славац. laziť, славен. láziti, серб.-харв. ла̏зити, макед. лази, балг. лазя, ст.-слав. лазити. Прасл. laziti, lazjǫ ’поўзаць, паволі пасоўвацца ўверх пры дапамозе рук’. Ітэратыўны дзеяслоў да ле́зці (гл.). Сюды ж: лазам лезці ’настойліва лезці’ (Шат.).
Ла́зіць 2 пчол ’падразаць мёд у пчол’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.) — у выніку семантычнага пераносу з лаз́іць 1 ’узбірацца ўверх (на дрэва) да борці’ > ’выбіраць мёд з яе’. Да ле́зці (гл.). Сюды ж лазенне ’выбіранне мёду з борцей’ (Нас.), лажаны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)