Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Махіна́цыя ’махлярства’ (ТСБМ). Узыходзіць да лац. māchinātio ’хітрыкі’, ’машына, прыстасаванне’. Прыйшло праз польск. ці рус. мову.

Махіндра́ла ’?’ (слуц., Карскі, Труды, 383), драг. махандра́лэ ’вучні вучылішча механізацыі, якія адрозніваліся ад мясцовых хлопцаў знешняй неахайнасцю, не падагнанай паводле росту вопраткай і да т. п.’ Славен. mahedráti ’хістацца, няўклюдна хадзіць, матаць галавой’, адпаведна mahadrálo, mahedrálo ’расхлябаны, абвіслы, які хістаецца, калываецца’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад маха́ць (Бязлай, 2, 161) і суфікса ‑dralo. Інакш махні‑драла ’даць драла, даць трапака, лататы’ (Шат., Федар. 4). Да махну́ць і дра́ла (гл.).

*Махла́, мыхла́ ’ветраны чалавек’ (Юрч. 2). Да маха́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48–49.

Махла́к1 ’тазасцегнавы сустаў’ (даўг., Сл. ПЗБ). З масла́к < масол, маслы́ (гл.). Незвычайнасць пераходу с > х.

Махла́к2 ’стары грыб’ (докш., Янк. Мат.). З масля́к (гл.) пры ад’ідэацыі вахла́к ’неахайны чалавек’.

Махла́к3 ’ашуканец’ (брасл., Сл. ПЗБ). З рус. маклак ’перакупшчык, маклер, хлус’, якое з новав.-ням. ці н.-ням. Makler ’маклер’ або з гал. makelaar ’спекулянт’ (Бернекер, 2, 9; Фасмер, 2, 561).

Махлю́й ’дурнаваты’ (міёр., З нар. сл.), ’цюхця, павольны, няцямкі, тупы, неразумны’ (полац., А. Баханькоў). Відавочна, ад махла (гл.), якое ад махаць ’хлусіць са зменай семантыкі: ’хлус’ > ’ненармальны’ > ’дурны’. Гл. таксама махале́й.

Ма́хля ’прайдоха, махлярка’ (мсцісл., З нар. сл.), ’лахудра’ (полац., А. Баханькоў). Роднаснае да махале́й і да махаць (гл.).

Махлява́ць, махлева́ць ’ашукваць, жульнічаць’ (Нас., Шат., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., Сцяц., Федар. 2, Сл. ПЗБ), ’круціць, маніць, хітрыць’ (КЭС, лаг.), рагач. мухлева́ць, тураў. мухлёва́ць ’тс’ (КЭС, ТС), мыхлюва́цца ’карыстацца воляй і добрымі ўмовамі’ (Бяльк.). Ст.-бел. (вы)махлевати (XVII ст.) ’змахляваць’ запазычана са ст.-польск. machlować ’махляваць, падманваць’, якое з н.-ням. makeln, mäkeln, гал. makelen < maken = machen ’рабіць’ (Брукнер, 317). Фасмер (3, 19) рус. махлевать, мухлевать, мухловать, мухлять ’падманваць’ выводзіць, аднак, з ням. (арго) moheln ’пазначаць карты’ (адкуль новав.-ням. mogeln ’хітрыць, надуваць’), якое са ст.-яўр. mâhal ’разбаўляць віно’. Сюды ж махлёўка ’ашуканка’ (Нас.).

Махля́к ’намоклыя дровы’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), з літ. maklė́kas ’вымаклае палена’. Аб пераходзе к > х гл. Карскі, 1, 373.

Махляпісты (груб.) ’павольны, нерухавы’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да хліпаслі́вы ’слабавольны, бяздзейны’, хлюпава́ты ’няўдалы, слабасільны’ (гл.) з прэфармантам ма‑.

Махля́р, махля́р, мъхля́р ’жулік, круцель, ашуканец’ (ТСБМ, Нас., Бір. Дзярж., Чач., Сцяшк., Сл. ПЗБ; міёр., З нар. сл.; КЭС, лаг.), ст.-бел. махляръ ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. machlarz ’тс’, якое з с.-н.-ням. mecheler, гал. makelaar, суч. ням. Makler ’маклер’, Mäkler ’пераборлівы, наравісты’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Кюнэ, 75; Васэрцыер, 145).