Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ланок ’загваздка ў санях, калёсах’ (Бес.) — родавы варыянт да ўкр. ланка ’звяно ў лунцугу’, ’плеценая частка пугг.

Ла́нпа ’лямпа’ (Бяльк.; лудз., Сл. паўн.-зах.). Да лампа (гл.).

Ла́нтрух ’чалавек, які любіць паспаць’ (полац., Нар. лекс.), міёр. ла́нтр́уга ’вялікі гультай’ (З нар. сл.) — у выніку кантамінацыі з ла́нту́х (гл.), ’тоўсты, непаваротлівы, гультай’ (КЭС, лаг.; паст., віл., шчуч., навагр., Нар. сл., З нар. сл.) і латруга (гл.).

Ланту́ты, лататы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.). Да мантыльі (гл.).

Ла́нтух ’вялікі мяшок’ (Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2, Інстр. 3), лантуг ’тс’ (Бяльк.), ланту́х ’аплецены з вяровак дарожны мех для сена каню’ (мядз., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ла́нту́х ’жывот, бруха, пуза’, ’вантробы, унутранасці’, ’частка вантробаў’ (Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Юрч.; слонім., Нар. словатв.), драг. ’вялікі жывот’, глыб., паст., гродз., лельч. ’тоўсты, непаваротлівы, трыбухаты чалавек’, ’гультай’, ’неахайны’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., З нар. сл., Нар. лекс., КЭС, лаг.), лантушок, лантухі, лынтухі, ланту́шша ’ўнутранасці’ (Нас., Яруш., Юрч., Бяльк.), лях. ’коўдра, посцілка’ (Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.). Укр. лантух ’посцілка для ссыпання ў яе збожжа’, ’вялікі мех’, рус. дан., паўд.-рус. ’мешкавіна’, ’мех’, бран., смал. ’страўнік жывёл’. Паралелі заходнеславянскіх моў сведчаць пра тое, што кожнае запазычанне адбывалася самастойна: польск. łantuch ’ануча’ < wańtuch ’грубае палатно’ < ням. Wagentuch (Брукнер, 601; Слаўскі, 4, 464), чэш.славац.) lajntuch ’прасціна’ < ням. Leintuch (< Lein ’лён’ і Tuch ’сукно’ (Голуб-Ліер, 279). Рус. лантух, паводле Фасмера (2, 458), паходзіць з ням. Plantuch, Blahentuch (< Plane ’брызент’ ці Blahe ’парусіна’) або, магчыма, з ням. Leintuch ’палатно’. У бел. мове лантух (< ням. Leintuch) першапачаткова азначала ’коўдра, посцілка’. У посцілцы маглі насіць сена, засцілаць салому, на якой спалі, сядзелі на возе, пасля значэнне развіваецца ў напрамку: ’мяшок, у які напіхвалі сена, салому (сяннік)’ > ’мех, вялікі мех’, параўн. ст.-бел. вантухъ (Булыка, Лекс. запазыч., 153) > ’пяхцёр’, параўн. віл., рагач. рапту́х, рэптух (Сл. паўн.-зах.). Пазней шляхам пераносу значэння з’явіліся ’жывот, трыбух; унутранасці’ > ’гультай’. Чартко (Бел. лінгв. зб., 149) бел. лантух ’чалавек, жывёла з тоўстым жыватом’ выводзіць са ст.-бел. вантухъ ’тоўстая посцілка’, якое з с.-в.-ням. Wagen ’воз’, tuoch ’сукно’.

Ланту́ш, лануш ’ландыш майскі, Convallaria majalis L.’ (маг., Кіс.; глыб., Сл. паўн.-зах., Інстр. 2). Запазычана з польскай мовы ў выглядзе ‑ланыш (< łanysz), пасля ‑ы‑ > ‑у‑ (Карскі, 1, 239). У лантуш ‑т‑ паразітычнае, як ‑д‑ у ландыш (гл.).

Ланцу́г1, ланцу́х, ланцу́к, лынцю́г, ланьцу́г ’жалезны ланцуг’ (Нас., Гарэц., Грыг., Мядзв., Касп., Бяльк., Сцяшк., Шат.; кам., Выг.; паўд.-усх., рагач., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ланцужок, ланцу́жык ’ланцужок да гадзінніка, медальёна’ (Нас., Гарэц., Касп., Сцяшк.). Ст.-бел. ланцухъ, лонцухъ, ланцугъ, ланчухъ, ленцухъ (XV ст.) (вытворныя: ланцужокъ, ланцужно, ланцужный, ланцуговый, ланцушокъ, поланцужное) былі запазычаны са ст.-польск. łańcuch (łancuch, lancuch, lańcuch) < с.-в.-ням. *lannzug, якое з lanne ’ланцуг’ і zuc, zuges ’працяг; тое, што цягнецца’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 462; Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 101). У сучаснай беларускай мове лексема набыла наступныя значэнні: ’назва прыстасаванняў, прылад, фізічных з’яў’, ’рад гор’, ’лінія стралкоў’ (Крукоўскі, Уплыў, 151). Сюды ж шальч. ланцу́х ’ключ птушак у палёце’ < літ. lenciū̃gas ’тс’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 617), а таксама ланцу́г, ланцужо́к, ланьцу́х, ланьцушо́к ’пляцёнка пражы, аснова, заплеценая ў петлі пасля таго, як яе знялі са снавальніцы ці сцяны’ (Уладз.; трак., вільн., Сл. паўн.-зах.), ланцу́жка ’дзявочы танец, які складаецца з кругападобных фігур’ і ланцу́жнік ’злачынец, закаваны ў ланцуг’, ’злодзей’ (Шат.).

Ланцу́г2 ’страўнік’ (?) (Герд, Беларус. ізал., 32). Да ланту́х (гл.).

Ланцэ́т ’невялікі хірургічны нож, востры з двух бакоў’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), прыйшло з рускай мовы. Аднак рэальна магло быць запазычана праз польскую мову. Першакрыніцай з’яўляецца франц. lancette ’тс’ < lance ’піка, дзіда’ < лац. lancea ’тс’ (Фасмер, 2, 458; Слаўскі, 4, 44).

Ланча́к ’аднагадовая свойская жывёла’ (Гарб.), лон- шчуп ’двухгадовае жарабя’ (пруж., Зн. дыс.), рус. лончак, лоньчак, лоншак, ланчик, лоньшак ’тс’, ’аднагадовае дзіця’, польск. łońszczak, славін. łojscak, в.-луж. łońsak, славац. lan- štiak, славен. lanščak, lanjšcak. Прасл. olribščakv ’жывёла, якая нарадзілася ў мінулым годзе’ (Слаўскі, 5, 192–193). Да лонскі < лоні (гл.).

Ланы́ (мн. л.) ’выгода, прыволле’ (мсцісл., З нар. сл.). Магчыма, да лан (гл.), аднак з-за адсутнасці іншых дадатковых фіксацый нельга нічога заключыць аб семантычным развіцці лексемы. Параўн. таксама лальі (гл.).