Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лан ’старажытная мера зямлі (ад 10 да 30 дзесяцін)’ (Гарб., Гарэц.), кобр. ’вялікае поле’ (Выг.), ’панскае поле’ (Бес.), ’поле’ (Федар. 1, КТС), ’мера зямлі ў тры валокі’ (Бяльк.). Ст.-бел. ланъ (з XIV ст.) ’мера зямлі’, укр. лан ’мера раллі да 30 дзесяцін’, ’поле, ніва’, рус. лан ’ніва’, ’участак поля’. Запазычана з польск. łan ’тс’ — пераважна (каля 17 га) у малапольскіх гаворках; чэш., славац. lȧn, ст.-чэш. lán, н.-луж., в.-луж. łan ’мера поля, зямлі’ — усе з с.-в.-ням. lehen, lein ’тс’ (параўн. лен ’спадчыннае зямельнае ўладанне ў эпоху феадалізму’) (Міклашыч, 160; Голуб-Копечны, 129; Праабражэнскі, 1, 433; Брукнер, 306; Фасмер, 2, 456; Слаўскі, 4, 457). Нельга прыняць меркаванне Бернекера (1, 689) і Бугі (РФВ, 71, 56) аб запазычанні і роднасці з лат. lāns ’пушча’, lāma ’лагчына’. Таксама наўрад ці слав. lanъ (?) з’яўляецца роднасным да ланита, як мяркуе Ягіч (AfslPh, 3, 751). Недакладна ў Юрэвіч–Яновіч (Зб. Крапіве, 291). С.-лац. laneus (Праабражэнскі, 1, 433; Карскі, Труды, 378) утворана са слав. lán/lan.

Ланава́цца ’ленавацца’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Да лень, лянота (гл.). Супастаўленне л — лʼ на бел. моўнай тэрыторыі з’яўляецца характэрным: клуняклюня, лаушэньлеу‑ шня, логмалёгма.

Ла́наваць ’падбягаць на кірмашы ад аднаго прадаўца да іншага ў пошуках патрэбнага тавару’ (Янк. II). Балтызм. Параўн. літ. landyti ’лазіць туды-сюды’, ’часта заходзіць’, ’вылазіць’.

Ла́нва ’частка воза’ (тураў., Выг.), укр. ланва ’стальвага’, бук. ламба ’жалезнае прымацаванне стальвагі’, ст.-бел. ланей ’прут, які звязвае вось з валком’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. lanwa ’тс’ і інш. значэнні (гл. Карловіч. З, 63; МАГІІ, 2 (2), 15, Булыка, Лекс. зал., 120). якое паходзіць з с.-в.-ням. lanne ’ланцуг’, ням. дыял. lanen ’аглоблі, дышаль’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 461).

Ла́нда ’пляткарка’ (стол., Нар. лекс.), зах.-укр. ландо, ландига ’бадзяга, гультай’, ландати, ландувати, рус. разан. ландовать ’бадзяцца без занятку, швэндацца’, паўд.-польск. landzie, lędzit, lamdzić, lamdać ’жабракаваць, прасіць’, чэш. landai (se) ’бадзяцца’, ст.-чэш. lanžovati ’жабракаваць’, серб.-харв. ландарати, ландати, ландрати ’бадзяцца’, ’сноўдацца’, ландав ’пляткар; той, у каго доўгі язык’. Відавочна, у бел. мове — запазычанне з польск. праз укр. мову. З дыял. ням. landem, lendern с.-в.-ням. lendern ’бадзяцца’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 237; Бернекер, 686; Слаўскі, 4, 46–47). Роднаснае да літ. landyti ’лазіць’.

Ландар ’арандатар карчмы’ (слуцк., БНТ, Лег. і пад.) — скажонае рандар ’тс’ гранда < арэнда (гл.). Параўн. таксама ліндар.

Ландша́фт ’агульны выгляд мясцовасці, пейзаж’, ’вясковы краявід на малюнку’ (ТСБМ). Магчыма, з польск. landszaft, lanczaft, lanczoft (з 1626 г.) або з рус. мовы ў якасці культурнага тэрміна. Першакрыніцай, аднак, з’яўляецца ням. Landschaft ’мясцовасць’ (Брукнер, 290; Фасмер, 2, 467; Слаўскі, 3, 50–51; Чартко, Бел. лінгв. зб., 152).

Ла́ндыш, ла́ндаш, ла́ндуш, маг. лантуш, лануш ’ландыш майскі, Convallaria majalis L.’ (Кіс., Бейл., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. ла́ндиш, ландош, рус. ла́ндыш ’тс’, польск. łanuszka, łanysz, łanka, ст.-польск. łanie uszko ’вуха лані’, што з’яўляецца перакладам сярэдневяковай назвы ландыша — Auricula cervi. Паводле Брукнера (306) і Слаўскага (4, 47–48), Унбегаўна (BSL, 52, 169), Кохмана (Kontakty, 80), ва ўсх.-слав. мовы лексема прыйшла з польскай. Няясным з’яўляецца ‑д‑ у некаторых формах, аднак Унбегаўн мяркуе, што яно — паразітычнае, а паводле народнай этымалогіі лексема збліжаецца з прыметнікам гладкі (параўн. усх.-бел., смал. глад́ыш ’ландыш’). Гл. таксама Фасмер, 2, 457; Махэк₂, 320. Інакш КЭСРЯ (233): рус. ландыш утворана ад ладьнъ ’ладан’ і суф. ‑ыш‑ > ладьнышь, у якім адбылася метатэза д і н. Сюды ж маг. ландыш белы, віц. ландышкі ’грушанка круглалістая, Pyrola rotundifolia L.’ (Кіс.), рус. перм. ландыш ’тс’ — у выніку пераносу паводле падабенства суквецця. Параўн. таксама адваротны перанос: славац. hruštička азначае ’ландыш’ (hruška — ’Pyrola’).

Ланды́шчыха ’дужая, мажная жанчына’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лантух ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’, параўн. шчуч. «Пошла, як лантух — такая громадная баба, тоўстая» (там жа), насуперак А. Грынавецкене (там жа, 616), якая параўноўвае гэту лексему з літ. llnda ’гультай’.

Ландэ́рак ’бітон, посуд для малака’ (гродз., КЭС), ландэр ка ’нешта з хатняга начыння’ (Сержп. Грам.). Відавочна, злайдачае, польск. landara ’нешта вялізнае, нязграбнае’. Гэта значэнне развілося з ’крытая, вялікая нязграбная карэта’ < ’карэта для падарожжаў’. Польск. landara ез ням. Landauer (Wagen) < Landau — назва горада ў Баварыі (Варш. сл., 2, 682; Фасмер, 2, 456; Слаўскі, 4, 45). Суф. -арак па аналогіі да цабэрак.