Лацве́й, латве́й ’лепш’, ’зручней’, ’ямчэй’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Параўнальная ступень ад латва (гл.).
◎ Ла́цвіна 1 ’лата’ (Нас.), укр. закарп. латеа, рус. смал., бран., кур., арл. латвійца, палаб. lotvd, н.-луж. łatwa, славен. lȃtva, харв. (у Венгры!) latva ’тс’. Прасл. latva, laty. Да латач- -^‑аснова сведчыць пра вельмі ранняе запазычанне з с.-в.-ням. latte, late (Слаўскі, 5, 37–38, а таксама Шустар-Шэўц, 10, 765).
◎ Ла́цвіна ’дабро’, ’добра’ (Бяльк.). Адпрыслоўнас ўтварэнне. Да латва (гл.).
Лаці́на ’лацінская мова’ (Нас.), ст.-бел. латина, латына ’тс’, ’каталіцызм’ (XV ст.), запазычана са ст.-польск. łacina, якое з лац. latina (Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 187).
Ла́ціць 1 ’латаць’ (талач., ДАБМ). Да лата 1 ’лапік’ (гл.). Суф. ‑іць аформіўся пад уплывам дзеяслова ладзіць ’тс’.
Ла́ціць 2 ’прыбіваць страху латамі’, ’прыбіваць латы да крокваў’ (Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; ваўкав., КЭС). Да лата 2 (гл.).
Ла́цкан ’адварот на грудной частцы вопраткі, якая зашпільваецца’ (ТСБМ, Грыг.). Запазычана з ням. Latz ’лацкан’, ’нагруднік’ або з памяншальнай формы Lätzchen праз рускую мову (Мацэнаўэр, Cizí sl., 235; Фасмер, 2, 468).
◎ Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).
Лацно ’добра, лёгка’ (полац., Хрэст. дыял.; паст., лаг., Сл. паўн.-зах.; міёр., Нар. сл.), ст.-бел. лацно, лацный (1502 г.) ’лёгкі, зручны, прыхільны’ і інш. запазычаны са ст.-польск. łacno, łacny (Жураўскі, SlOr, 10 (1), 1961, 40; Карскі, Труды, 312; Булыка, Лекс. запазыч., 194) < latjьnъ < latjati, параўн. славен. lȃčati se, серб.-харв. ла̏пати ’хапацца, браць’ (Слаўскі, 4, 413–414).
◎ Лацу́бікі ’прысмакі’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Утворана па форме, як і ласунікі (гл. ласы), ад мяркуемага + ласуба (< ла- сы). Аб суфіксах ‑оба/‑уба/‑эба гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.
◎ Лацу́й ’гультай’ (люб., Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад лацны, якое са ст.-польск. łacny ’вольны, не заняты’. Пры гэтым ‑н∼ выпадае. Параўн. драг. міцны ’моцны’ > моцук’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’. Аб экспрэсіўным суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134.
◎ Лацы́га ’гультай, лайдак’ (Марц.). Няясна. Відавочна, з валацуга (гл.) у выніку паступовага адпадзення (у якасці пратэтычных) ß-, ‑а‑. Суфіксальныя варыянты з элементам ‑г‑ гл. у артыкуле валацуга. Не выключана, аднак, утварэнне ад лата (гл.) пры дапамозе суф. ‑ыга. Аднак пры гэтым назіраюцца цяжкасці для растлумачання ‑ц‑ замест ‑т‑.