Лэб ’лоб’ (іўеў., Сцяшк.; шальч., швянч., трак., воран., шчуч., валож., Сл. ПЗБ) — польскі рэфлекс (‑e‑) к прасл. lъbъ (Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10). Бел.-польск. ізасема (параўн. польск. паўн.-усх. łeb ’лоб’). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 204), ранейшае ст.-бел. лъбъ, лобъ набыло ў XVI ст. польскую фанетычную абалонку. Да лоб (гл.).
Лэбзя ’карова без рог’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Калі гэта не запазычанне (з польск.?), параўн. славац. lebza ’башка’, то можна меркаваць, што ўварылася яно з лэб ’лоб’ (гл.) і суф. ‑за (як галамоўза ’бязрогая скаціна’). Аналагічна лабанька (гл.).
Лэгаць ’павольна хадзіць’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да лыга 2 (гл.).
Лэгір у выразе: іна́ [цялушка] йшчэ лэґіру ні знаіць (ушац., Свяжынскі, вусн. паведамл.) ’цялушка, якая вучыцца пасвіцца’. Да ла́гер (гл.) ’летні загон для жывёлы ў полі’.
Лэдары ’воз, на якім возяць сена, снапы’ (Касп.). Бел.-польск. ізалекса, параўн. польск. ladry, latry, letra, letry. З ням. Leiter, с.-в.-ням. leitere, lātere, ст.-в.-ням. leitara ’драбіна’ (Слаўскі, 4, 181; Малько, Бел.-польск. ізал., 90).
Лэйбік ’безрукаўка’ (Малч.). З польск. lejbik ’жакет’, якое з ням. Leibchen ’станік, карсет’, — магчыма, праз ідыш. Аналагічныя запазычанні ёсць у іншых слав. мовах: чэш. lajblík, lajbik, славац. lajblík, lajbeľ серб.-харв. lájbac, якія з баварск. Leibel ’тс’.
Лэйбус ’тоўсты гультай’ (полац., Нар. лекс.) запазычана з польск. łobus, łobuz ’свавольнік, пракуда, гарэза’, варшаўск. ’гультай, лодар’. Дыфтонг ‑эй‑ выклікаць! экспрэсіяй або пад уплывам падобнай лексемы лайдак (гл.).
Лэйдацца ’забаўляцца, бегаць’ (Сцяшк. Сл.). Відавочна, звязана па паходжанню з лайда́к, лайдава́ць, а дыфтангізацыя абумоўлена балт. формамі накшталт лат. liedoks ’распуснік’ або літ. láidyti ’хутка бегаць’, ’бадзяцца’.
Лэктаць ’прагна піць’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да лакта́ць (гл.). Аб пераходзе а > э гл. Карскі (1, 104).
Лэмбы ’буйное пер’е’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да ла́мбы (гл.). Аб пераходзе а > э гл. Карскі (1, 104).