Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лабаві́к ’франтон’ (сен., ДАБМ, КТС), утворана ад лабавы́ і суф. ‑ік. Да лоб2 (гл.).

Лабаві́на, лыбавіна ’вялікі пагорак’ (Яўс., Юрч., Вытв. сл.), ’верхняя частка узгорка’ (КТС, І. Навуменка), рус. лобо‑ !!!UHǫ ’верх ілба; выпукласць: круглявае узвышша’. Да лоб) (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна^ аўгментатыўнага суф. ‑іна.

*Лабаво́з, лыбавдз ’працавіты чалавек’ (Яўс.). Да лобі, з (гл.), ’пярэдняя частка чаго-небудзь’ і везці (гл.), ’быць спераду’, ’дзякуючы добрай, стараннай працы быць наперадзе’. Адсюль дзеясловы лыбавозіцца, лыбавозіць ’шчыра працаваць, завіхацца на працы’ (Яўс.). Параўн. яшчэ рус. лобовой ’у першай чарзе, у першым радзе сярод рэкрутаў’.

Лабагрэ́йка ’жняярка з ручным скідваннем’ (КТС, БРС). Да лоб1 і грэць з рус. лобогре́йка/чубогре́йка (Даль). Параўн. таксама ўкр. лобогрійка ’тс’.

Лабада́, лабадоўнік, лабоднік ’Atriplea’ (КЭС). Да лебяда́ (гл.).

Лаба́з ’яма, склеп для агародніны’ (Сцяшк.), ’памяшканне, прызначанае для продажу або захоўвання зерня, мукі’, ’склад розных тавараў’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе лаба́з, лоба́з, лабо́з, ла́вас ’свіран для мукі; павець, пуня, мякіннік’, ’стажар’е на палях пад сцірту, стог’, ’памост на дрэве’ і інш. < комі lobos ’будан’, вянг. lomb ’лісце, галіна’ (Каліма, FUF, 18, 30).

Лаба́за ’вялікі дом’ (Мат. Гом.), узнікла ў выніку пераносу значэння паводле падабенства з либиз ’свіран, склад’ і інш. Параўн. аналагічнае драг. хата бы клуня ’вялізная хата’.

Лабаза́, лабуза ’сцяблы буйной травы’ (З нар. сл.), ’жорсткае сена або розная трава, пустазелле’ (слуц., БНТ, Лег. і пад.), ’благое сена з асакі’ (КЭС, лаг.), полац. ’балотнае асакаватае сена’ (Нар. лекс.), лъбъзи ’нізкаякаснае сена з грубай, тоўстай травы’ (Нар. сл.), ’галіны’ (Сцяшк., Сл.). Укр. лабаз ’бадзяк клейкі, Cirsium erisithales L.’, лабазник ’спірэя, Spirea ulmaria L.’, лабу́з ’пустазелле; лісты, якія пакрываюць качаны кукурузы’, лабузіння ’сцяблы, пустазелле’, лобузіння ’расліны, якія застаюцца ад летняй гародніны’; рус. арханг. лабаза ’боцікі, Aconitum lycoctonum Jacq.’, ’трава з белай вир-шынкай’, лабазник ’спірэя’, польск. łobozg ’пустазелле’, Łoboź, tabuz ’сцяблы, кусты; вадзяныя расліны, чарот, сітняк, рагоз’, labas ’пустазелле’, серб.-харв. лабудина ’кукурузная салома; абадраны з катаха кукурузны ліст’, ’вехцік з ліпы, канапель’ (lobud ’даўбешка, доўбня, клін’, ’лісты кукурузы’ < тур. lobut). Прасл. lobozъ генетычна роднаснае са ст.-інд. вед. libuja ’чарот, ліяна’, палі labuja‑ ’тс’ ст.-грэч. λάβυξος, нейкая духмяная расліна’ (Петэрсан, ΚΖ, 46, 146–150; Бернекер, 1, 726; Фасмер, 2, 443). Супраць Слаўскі (5, 129); Фрыск (2, 67).

Лабазава́ты ’цвёрдае валакно лёну ці пянькі, падобнае на сена з лабазы’ (КЭС, лаг.). Да лабаза (гл.).

Лабазі́на, лыбазіна ’дубец’ (З нар. сл.), рус. лабазина ’дубец, кій’. Гл. таксама і хлабазіна. Да лабаза (гл.).

Лаба́знік вяза́лісты ’вятроўнік вязалісты, Filipendula ulmaria (L.) Maxim.’ (Ляк.). З рус. лабазник ’тс’. Відавочна, звязана з лабаза (гл.).