Ве́зці, везць. Ст.-рус. везти́, рус. везти́, укр. везти́, польск. wieźć, чэш. vézti, ст.-слав. вести везѫ, серб. вѐсти вѐзе̑м і г. д. Прасл. *vezti vezǫ ’везці’. І.‑е. *u̯eg̑h‑ ’ехаць, везці’: літ. vèžti ’везці’, грэч. Ϝεχέτω ’няхай прынясе’, лац. vehō ’еду, вязу’, ст.-інд. váhati ’вязе, вядзе’, авест. vazaiti ’вязе, цягне’, гоц. gawigan ’трасці, рухаць’ і г. д. Іншыя аблаутныя формы і.-е. *u̯eg̑h, прасл. *vez‑; гл. пад вазіць, воз, вежа. Фасмер, 1, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)