Ве́жа. Ст.-рус. вѣжа ’шацёр, кібітка, вежа’, рус. ве́жа ’шацёр, кібітка, будка, вежа’, укр. ве́жа, польск. wieża, чэш. věž, ст.-чэш. věžě, ст.-слав. вѣжа, славен. véža ’сені, вестыбюль’. Першапачаткова ў славян, як думаюць, гэта быў рухомы будынак на санях або калёсах. Прасл. *věža < *vēz‑i̯a да *vez‑ti ’везці’. Гл. Фасмер, 1, 285. Паколькі ва ўкр. мове павінна было быць *віжа, думаюць, што ўкр. слова запазычана з польск. Адносна бел. слова штосьці падобнае сцвярджаць цяжка, бо няма фанетычных прыкмет запазычання. Зрэшты, і ўкр. слова можа быць не польскім запазычаннем, а палескім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)